BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мітрапаліту Паўлу адмовілі ў зносе гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска

15.08.2016
Мітрапаліту Паўлу адмовілі ў зносе гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска
"Наша Ніва"
Дамы 6, 6а на вуліцы вуліцы Вызвалення ў Мінску не выключаныя са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў ад 2 жніўня.

Са спісу выключана больш за сто аб’ектаў, у асноўным гэта гарадзішчы і курганныя могільнікі, дзе калісьці праводзіліся раскопкі. З мінскай спадчыны выключаны толькі дом па вуліцы Гарадскі Вал, 5.

У сакавіку сёлета мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел звяртаўся да віцэ-прэм’ера Наталлі Качанай даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6 і 6а са спісу гісторыка-культурнай спадчыны.

«Паколькі яны не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці», — упэўнена сцвярджаў мітрапаліт Павел.

«Пастанова Савета міністраў — гэта плёны працы нават не аднаго года, — кажа кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. — Мы накіроўвалі свае прапановы па ўдасканаленни спісу і ў 2012, і ў 2013, і ў 2014 гадах. Цяпер статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў замацаваныя за 14 аб’ектамі, якія прапанавала менавіта наша Таварыстава аховы помнікаў. Што тычыцца дамкоў на вуліцы Вызвалення, то, наколькі мне вядома, навукова-метадычная рада пры Мінкульце нават не разглядала магчымасць іх выключэння са спісу».

Павел не хаваў, што БПЦ збіралася знесці будынкі на вуліцы Вызвалення, а на гэтым месцы ўзвесці храм Уваскрасення, а таксама адміністрацыйныя будынкі Беларускага экзархата. Аднак пасля таго, як просьба мітрапаліта Паўла была агучаная публічна, на яе сталі рэагаваць дзяржаўныя чыноўнікі.

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Ігар Чарняўскі яшчэ ў красавіку запэўніў, што яго ведамства разглядае магчымасць аднаўлення будынкаў.

«Тры будынкі ўяўлялі паміж сабой цікавы комплекс. Не ўяўляюць гістарычнай каштоўнасці? Але паасобныя будынкі вакол Нотр-Дам дэ Пары нібыта таксама не ўяўляюць ніякай каштоўнасці, а разам ствараюць непаўторны ансамбль. Гэтак можна зруйнаваць палову Рыма, калі ісці такой логікай. У Вільні палову дамоў можна грохнуць», — сказаў знаўца гісторыі Мінска Сяргей Харэўскі.

Як бачым, дамкі ўдалося адстаяць, цяпер пытанне за рэканструкцыяй, піша "Наша Ніва".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео