BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Маскве выдадуць падручнік "Беларуская мова для замежнікаў"

12.08.2016
У Маскве выдадуць падручнік "Беларуская мова для замежнікаў"
Падручнік па вывучэнні беларускай мовы для замежнікаў рыхтуецца да выдання ў Маскве.

Кніга з-за асаблівасцяў расійскага заканадаўства будзе ўтрымліваць ўзроставы цэнз 16+.

Дапаможнік рыхтуе беларускі лінгвіст Антон Сомін, які вядомы па заснаванні ў Мінску фестывалю моваў пры БДУ. "Праграма падручніка разлічана на 16 заняткаў па розных тэмах: ад святаў да спорту. Пасля ёсць лексічная частка, і гэта будзе адзіны, на колькі мне вядома, падручнік беларускай мовы, дзе разглядаецца афіцыйная і класічная норма. То бок там праз слэш напісана, напрыклад, веласіпед і ровар, ці пасольства і амбасада. Для таго, каб кожны мог абраць той варыянт беларускай мовы, які хоча вывучыць. Таксама ёсць граматычныя практыкаванні, каб была грамтыка", - адзначыў ён

Акрамя таго, Сомін разам з сябрамі запісвае аўдыёверсію дыялогаў, каб мову можна было пачуць.

Падручнік "Беларуская мова для замежнікаў" павінен выйсці ў верасні гэтага года. Выданне будзе ўтрымліваць шэраг ілюстрацый і аўдыёдадаткаў. Аўдыёверсію беларускі лінгвіст рыхтуе за ўласныя сродкі і на хатнім абсталяванні, паведамляе "Радыё Рацыя".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео