BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускай этнафілалогіі ў Беластоку далі шанец

28.07.2016
Беларускай этнафілалогіі ў Беластоку далі шанец
Рэктар памяняў рашэнне пад уплывам СМІ і беларускіх арганізацый.

Так працягненне тэрміну прыёму заяваў на беларускую этнафілалогію ў Беластоку каментуе загадчыца кафедры беларускай філалогіі ў Беластоцкім універсітэце прафесар Галіна Тварановіч. Прарэктар па эканамічных пытаннях прафесар Роберт Цібароўскі, які з 1-га верасня зойме пасаду рэктара, скасаваў папярэдняе рашэнне ўніверсітэцкіх уладаў пра спыненне прыёму заяваў на беларускую этнафілалогію. Гэта справядлівае рашэнне, але таксама і выклік, якое стала ў абарону беларускай этнафілалогіі, кажа ў размове з «Радыё Рацыя» супрацоўнік універсітэта і намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

– Практыка апошніх гадоў паказвае, што ў другой палове верасня толькі гэты працэс набору новых студэнтаў канчаецца, і для нас было нечаканасцю, што адмянілі так хутка. Але ж гэта таксама для нас стымул, каб гэтых кандыдатаў было, паколькі адмяніць рашэнне ўдалося, а цяпер для поўнага поспеху патрэбныя студэнты – хаця б адну групу.

Калі будзе не менш за 15 студэнтаў, то тады ёсць шанец, што ўніверсітэцкія ўлады адкрыюць этнафілалогію. Дадатковы прыём заяваў, як і на іншыя спецыяльнасці ў Беластоцкім універсітэце, пачнецца 1-га жніўня і працягнецца да другой паловы верасня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео