BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Актывісты хочуць пабачыць рэактар будаванай АЭС, які абваліўся падчас выканання работ

27.07.2016
Актывісты хочуць пабачыць рэактар будаванай АЭС, які абваліўся падчас выканання работ
svaboda.org
Сябра АГП Мікалай Уласевіч, які прыцягнуў увагу да няштатнай сытуацыі на будаўнічай пляцоўцы АЭС у Астраўцы, сьцьвярджае, што гэта ўжо ня першая такая сытуацыя.

Прадстаўнік партыі Зялёных Дзьмітры Кучук будзе дамагацца, каб наведацца на будаўнічую пляцоўку і хаця б знадворку агледзець рэактар, які ўпаў, і давесьці інфармацыю да грамадзкасьці.

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты ад АГП Мікалай Ўласевіч, які першым апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook інфармацыю аб тым, што на будаўнічай пляцоўцы АЭС адбылася няштатная сытуацыя, зьвязаная з рэактарнай устаноўкай, піша ліст да Генэральнага пракурора з патрабаваньнем разабрацца ў тым, што здарылася. пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

У лісьце Уласевіч піша, што задоўга да няштатнай сытуацыі ён атрымаў інфармацыю аб тым, што нібыта ўстановачнае гняздо для корпусу прывезенага рэактара на 3 сантымэтры меншае за дыямэтар самога рэактара. Уласевіч просіць Генпракурора спраўдзіць гэтую інфармацыю, бо лічыць, што гэта магло стаць прычынай няштатнай сытуацыі, якая здарылася 10 ліпеня.

Уласевіч - стваральнік руху супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы:

- Трэба дамагацца спыненьня гэтага будаўніцтва, бо наступствы непрадказальныя для ўсяго рэгіёну — я гэта казаў і кажу ізноў. Мясцовыя людзі пра гэта публічна казаць баяцца, хоць на чатыры вокі гавораць, і гэта праблема, паверце, іх вельмі турбуе.

Актывіст Партыі Зялёных Дзьмітры Кучук, ініцыятыўная група якога вядзе збор подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам з Астравецкага і Смаргонскага раёнаў, таксама выступае супраць будаўніцтва станцыі. Ён кажа, што за час збору подпісаў у Астравецкім раёне змог пераканацца ў тым, што даволі значная частка людзей выступае супраць яе будаўніцтва.

- Я сам стаяў у пікетах па збору подпісаў і да нас падыходзілі будаўнікі, якія і расказвалі пра няштатную сытуацыю на станцыі. Дарэчы, акрамя інцыдэнту з рэактарам будаўнікі расказалі і пра тое, што там упаў кран. А таму мы падрыхтавалі запыт да дырэкцыі будаўніцтва станцыі і зьбіраемся яе наведаць з тым, каб хоць бы правесьці там агляд і давесьці ўбачанае да грамадзкасьці.

Кучук кажа, што напачатку яны яшчэ вагаліся, ці верыць інфармацыі аб няштатнай сытуацыі, але пасьля таго як пацьвердзілі афіцыйна, цяпер маюць намер дамагацца ад дырэкцыі будаўніцтва, каб далі дазвол наведаць будаўнічую пляцоўку атамнай станцыі.

- Мы хочам на свае вочы ўбачыць, наколькі сытуацыя выглядае сур’ёзна, бо будаўнікі казалі, што тэрыторыя ачэпленая людзьмі ў чорным камуфляжы, якія яе ахоўваюць і нікога не пускаюць. Ну вось накіравалі запыт і паглядзім, ці дазволяць нам гэта зрабіць.

У сваю чаргу Мікалай Уласевіч выступае за тое, каб станцыю дазволілі наведаць незалежным адмыслоўцам, якія б зрабілі кампэтэнтны аналіз няштатнай сытуацыі.

- Мы, вядома, можам там пахадзіць і знадворку паглядзець, але што гэта дасьць? Усім жа вядома, як у нас умеюць арганізоўваць падобныя экскурсіі. Таму я лічу, што рэактар павінны агледзець незалежныя адмыслоўцы і зрабіць сваё заключэньне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео