BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Распачаўся збор сродкаў на экранізацыю «Народных мсціўцаў» Быкава

24.07.2016
Распачаўся збор сродкаў на экранізацыю «Народных мсціўцаў» Быкава
На платформе talaka.by ідзе збор сродкаў на экранізацыю апавядання Васіля Быкава «Народныя мсціўцы».

Аўтар праекту і рэжысёр — Аляксандар Меліхавец. Фільм павінен быць зняты на беларускай мове і з беларускімі акцёрамі, паведамляе Радыё Свабода.

«Ідэя зрабіць экранізацыю менавіта гэтага твора ўзнікла ў 2009 г. і з тае пары ў сувязі з пэўнымі перашкодамі прайшла праз некалькі вытворчых этапаў, у выніку якіх быў зроблены трэйлер да нязнятага пакуль фільма і пакладзены на паліцу шэраг працоўных матэрыялаў. У гэтым годзе я пляную давесці праект да завяршэння (перазняць цалкам з іншымі акцёрамі) і кінапаказу», — адзначае кіраўнік праекту.

Паводле ягоных слоў, апавяданне Васіля Быкава «Народныя мсціўцы» «ўздымае шмат цікавых пытанняў маральнага выбару, заезджанай ужо „талерантнасці“, цярплівасці і г.д».

«Прычым, праблематыка, моманты, разглядаемыя ў творы, характэрны не толькі для беларусаў, яны ў прынцыпе, агульначалавечыя», — падкрэслівае Меліхавец.

На здымкі фільма трэба сабраць 12 тысяч рублёў (прыблізна 6 тысяч даляраў). На дадзены момант ужо сабрана 1.895 тысяч — каля 15%.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео