BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У гэтым годзе не будзе навучэнцаў беларускай этнафілалогіі ў Беластоку

19.07.2016
У гэтым годзе не будзе навучэнцаў беларускай этнафілалогіі ў Беластоку
У першым туры прыёму дакументаў на спецыяльнасць «беларуская этнафілалогія» ў Беластоцкім універсітэце заявы падалі 10 асобаў, з якіх толькі 3 выканалі ўсе фармальныя ўмовы.

Улады ўніверсітэта кажуць, што гэта не дае надзеі на адкрыццё спецыяльнасці. Загадчыца кафедры беларускай філалогіі прафесар Галіна Тварановіч заявіла «Радыё Рацыя» пра неспрыяльную палітыку.

– Супраць тутэйшай беларусістыкі робіцца вельмі незычлівы крок. 11 ліпеня ва ўніверсітэцкіх навінах была змешчана інфармацыя пра тое, што адкрыецца набор на другі тур для некаторых спецыяльнасцяў, сярод якіх была і беларуская этнафілалогія. І вось 14 ліпеня прарэктар Галіцкі вывешвае такую інфармацыю. Дарэчы, са мной не параіліся, ніхто нават і слова не сказаў. Гэта цынізм.

Прарэктар Юры Галіцкі спасылаецца на аб’ектыўныя прычыны. Як ён кажа, досвед мінулых гадоў паказвае, што няма шанцаў на адкрыццё беларускай этнафілалогіі ў гэтым годзе.

– З нашага досведу ёсць так: калі мы працягваем набор, то максімум можна атрымаць 30-50% і больш. Калі падаўжаем набор, то ў пэўнай ступені мы даем упэўненасць тым, хто ўжо запісаўся, што гэты кірунак будзе. Але мы на дадзены момант не можам гэтага сказаць.

Некаторыя беларускія арганізацыі ўжо накіравалі лісты да ўладаў Беластоцкага ўніверсітэта аб адмене рашэння пра спыненне прыёму заяваў на беларускую этнафілалогію.

Па словах прарэктара Юрыя Галіцкага, спецыяльнасць “Беларуская этнафілалогія” не закрываецца – гэта толькі спыненне прыёму ў гэтым годзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео