BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хэдлайнеры «Басовішча-2016» - Вольскі і «Брутто»

19.07.2016
Хэдлайнеры «Басовішча-2016» - Вольскі і «Брутто»
Да «Басовішча-2016» засталося 4 дні. 22-23 ліпеня на сцэне Барык каля Гарадка на Падляшшы 27 раз будзе праходзіць Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

Сёлета ўпершыню на сайце «Радыё Рацыя» можна будзе паглядзець жывую відэатрансляцыю з фестывалю. У пятніцу, 22 ліпеня, трансляцыя пачнецца а 17:30 паводле беларускага часу, у суботу, 23 ліпеня, трансляцыя фестывалю працягнецца ад 19:05 (беларускага часу) да выступу апошняга гурту.

Пра тое, што чакае гасцей фестывалю, распавяла адная з арганізатарак „Басовішча” Ганна Пякарская.

РР: - Як ідзе падрыхтоўка да мерапрыемства? І, перадусім, усе мы чакаем добрага надвор’я.

Ганна Пякарская: - Усе гавораць, што няма “Басовішча” без дажджу. Але беларусы – моцны народ. І дождж нас не палохае. Што тычыцца беларускіх зорак, якія завітаюць на „Басовішча”, у пятніцу выступіць Лявон Вольскі з “Крамбамбуляй”, Наві, таксама ў пятніцу выступяць Hańbuki – гэта вельмі цікавы супольны праект польскага гурта Hańba! і беларускіх “Дзецюкоў”. У суботу выступіць гурт “Брутто”.

- Што чакае нас у конкурснай частцы?

- У конкурсны дзень выступіць пяць калектываў. Вельмі моцны састаў. Нагадаю, што 19 лютага мы зрабілі “Адборышча “ ў Менску. На ўдзел у конкурс было пададзена 40 заявак. У журы фестывалю будуць прадстаўнік ад Беларускага Радыё Рацыя, прадстаўнік ад арганізатараў, „Тузіна хітоў” і Еўрарадыё. Акрамя таго, будуць вядомыя музыкі.

- Якія яшчэ мерапрыемствы чакаюць тых, хто прыедзе на “Басовішча”?

- Пачынаем мы ў суботу ў 11 гадзін з “Беларускіх анімацый” – будзем паказваць стужкі, якія ў мінулым годзе нам прывёз Аляксандар Памідораў. Пасля адбудуцца спартовыя спаборніцтвы. Затым запрашаем на тэатральныя варштаты. У 15.45 будзе спектакль Асі Стэльмашук-Троц “Ксенія”. А пасля адбудзецца паказ стужкі нямецкіх дакументалістаў.

- Як выглядае сёлета сітуацыя з візавай падтрымкай?

- Кожны год для нас узнікаюць складанасці з візамі для тых, хто хоча трапіць на “Басовішча”. Але вырашаем не мы, а консул. Яшчэ ў лютым пачаліся нашыя перамовы з беларускімі партнёрамі наконт візаў. На жаль, супрацы не атрымалася. Таму сітуацыя з візамі вельмі непрыемная для нас. Мы можам толькі прасіць прабачэння ў людзей, але мы зрабілі ўсё, што маглі.

- Калі адкрываецца намётавае мястэчка?

- Афіцыйна для гасцей яно адкрыецца ў пятніцу а 12-й гадзіне. На жаль, кошт намётавага мястэчка сёлета мы вымушаныя былі падняць да 30 злотых. У гэтым годзе не хапае сродкаў, таму не было іншага выйсця. Але прыехаць можна крыху раней, ніхто не будзе лічыць грошай за ноч з чацвярга на пятніцу, калі вы паставіце там сваю палатку раней.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео