BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лявон Вольскі сабраў усю неабходную суму на новы альбом

05.07.2016
Лявон Вольскі сабраў усю неабходную суму на новы альбом
budzma.by
Якая гэта сума, музыка не называе, бо не хоча, каб пачаліся "жарсці". Маўляў, некаму яна падасца вялікай, некаму малой, таму навошта яе агучваць.

“Даволі дзіўна, што ў выніку сабралі, бо цяпер такі час... Але дасылалі грошы з ўсяго свету, не толькі з Беларусі. ЗША, Канада, Польшча, Швейцарыя, Германія, Аўстралія, Венгрыя, Чэхія, Румынія, з эксклюзіўных краін — Сінгапур, Новая Зеландыя, нават з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі нехта даслаў. Карацей, куды раскідала, адтулі і дасылалі. З Уладзівастока быў пералік, з Расіі ўвогуле некалькі дзясяткаў чалавек, — дзеліцца Лявон. — Некаторыя ахвяраванні было вельмі цяжка прымаць, бо людзі дасылалі апошняе. Адна дзяўчынка, напрыклад, напісала ў каментарыі, што даслаць большую суму, на жаль, не можа, бо гэта ўся яе стыпендыя. Цяжка такое прымаць, але я вельмі ўдзячны ўсім!”

Сабраныя сродкі пойдуць не толькі на запіс, звядзенне, майстарынг і ўласна выданне альбома, але і на яго прамоўшн. Напрыклад, запланаваныя здымкі двух кліпаў. Адзін з іх будзе з удзелам тых, хто ахвяраваў грошы, другі — больш канцэптуальны. Але пакуль дакладных планаў няма. У бліжэйшы час музыка плануе сабрацца з адмыслоўцамі і абмеркаваць, што гэта будзе за відэа і як яго будуць здымаць.

Яшчэ некалькі тыдняў таму ў інтэрв’ю Еўрарадыё Лявон Вольскі выказваў меркаванне, што асноўная маса аматараў яго творчасці ўжо зрабіла свой унёсак і, падавалася, што музыка ўжо не верыць у паспяховасць праекта. Але пасля выхаду інтэрв’ю пачалася другая хваля і ўсё атрымалася.

Выхад новага альбома Лявона Вольскага запланаваны на восень. Яго саўнд-прадзюсарам выступіць Снорэ Бергеруд, які працаваў і над мінулым сольнікам музыкі “Hramadaznaūstva. Volski”. Па словах музыкі, новы дыск будзе складацца з 16 трэкаў і ў параўнанні з папярэднікам будзе больш паэтычным.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео