BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Расійскія падлеткі заплявалі выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы

02.07.2016
Расійскія падлеткі заплявалі выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы
nn.by
Маладзёны зладзілі спаборніцтвы па даўжыні пляўкоў і папсавалі выставу.
Выстава «111 год кітайскаму кінематографу», якая дзейнічае ў мастацкай галерэі «Атрыум» на трэцім паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пацярпела ад хлопцаў-спартоўцаў, што знайшлі сабе забаўку: сядзелі ў крэслах і ладзілі спаборніцтвы па даўжыні пляўкоў. Як вынік – апляваная падлога і два выставачныя плакаты, што віселі на сцяне, піша "Наша Ніва".

Ад грубіянаў пацярпела і супрацоўніца бібліятэкі. Жанчына пачула нецэнзурную лексіку і зрабіла заўвагу, аднак хлопцы адказалі ёй брыдкай лаянкай.

Затрымаць правапарушальнікаў дапамагла неабыякавая наведвальніца бібліятэкі. «Хлопцы ўжо паспелі сысці з галерэі. Я ж пабегла ўніз, звярнулася да аховы, каб іх затрымалі. Падлеткі паводзілі сябе даволі паслухмяна. Пачакалі міліцыянера, які праверыў у іх дакументы і зрабіў вымову», — расказала Марына.

Як выявілася, у старэйшага, атлета, пры сабе было некалькі расійскіх пашпартоў. У меншага, самбіста, дакументаў пры сабе не аказалася. Аднак на поясе вісела невялікая сумка з надпісам «я русский». Па словах 12-гадовага падлетка, ён толькі вярнуўся з месячнай вандроўкі ў Санкт-Пецярбург і вырашыў з сябрам наведаць Нацыянальную бібліятэку. Тут яны былі ўпершыню.

На пытанне, з якой мэтай хлопцы зрабілі свой абразлівы ўчынак – прамаўчалі. Меншы, па словах Марыны, увесь час адмаўляў, што нанёс шкоду. «Хлопцы адмыслова выбралі месца, у якое не глядзіць камера. І пра гэта шматразова паўтараў самбіст. Думалі, іх ніхто не заўважыць. Аднак я заўважыла», — пракаментавала дзяўчына.

Правапарушальнікі мусілі ўзяць туалетную паперу і выцерці пляўкі. Аднак, такія захады не дапамаглі выратаваць інфармацыйныя плакаты, бо сліна пашкодзіла фарбу.

Хлопцаў адпусцілі. Начальнік службы аховы Нацыянальнай бібліятэкі патлумачыў, што гэта першы выпадак нанясення шкоды маёмасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео