BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

aDNaK!: Мапа станаўлення Беларусі і ілюстрацыі да казак Гаўфа абудзілі “ген беларускага крэатыву”

01.07.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
aDNaK!: Мапа станаўлення Беларусі і ілюстрацыі да казак Гаўфа абудзілі “ген беларускага крэатыву”
На Сёмым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! уручылі ажно тры Гран-пры.

Сёлета арганізатары адзначылі спад колькасці конкурсных заявак – праз эканамічную сітуацыю ўвесь рэкламны рынак краіны (у тым ліку і рэклама на рускай мове) скараціўся. Тым не менш журы атрымала дастаткова цікавых прац, і сёлета на Фестывалі дыпломы пераможцаў атрымалі 96 з іх, у тым ліку тры Гран-пры.

Найбольшую колькасць узнагарод і адразу два Гран-пры ўзяў праект “Мапа станаўлення Беларусі”. Праца атрымала першае месца і Гран-пры ў паднамінацыі “Web-сайт” намінацыі “Інтэрактыўная рэклама і дызайн”, першыя месцы ў намінацыях “Грамадсказначныя праекты”, “Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” і Гран-пры ў апошняй з іх. Над праектам працавалі Аляксей Чаранкевіч, Віктар Якунін, Яўген Шпілеўскі, Ганна Шыраева. Яшчэ адно Гран-пры, а таксама першае месца ў намінацыі “Вокладкі” атрымала Кацярына Дубовік і яе праца “Казкі” Вільгельма Гаўфа.

Антыпрэмія за некарэктны рэкламны прадукт “Каша сувораўская” дасталася знакамітаму білборду “Купала-Колас”, які з’явіўся ў Гродне напярэдадні Фестываля нацыянальных культур.

На выніковай фестывальнай прэс-канферэнцыі  каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская нагадала мэты Фестываля і падкрэсліла, што ён мае высокі сацыяльны складнік, які заключаецца ў вялікай увазе менавіта да сацыяльных і грамадсказначных праектаў.

– У гэтым годзе каля 30 прац было ў намінацыі “Грамадсказначныя праекты”, – паведаміла яна.

Канцэптам сёлетняга Фестывалю стаў “ген беларускага крэатыву” – стварэнне рэкламы і камунікацыі на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, якія ўжо закладзеныя ў нашых генах.

– У нас вельмі шмат цікавых і якасных грамадсказначных праектаў, але, як кажуць рэкламісты, у іх не заўжды бывае “дакручана” камунікацыя, – зазначыла Алена Макоўская.

Сустаршыня Аргкамітэта Фестывалю aDNaK! Сяргей Скараход заўважыў, што якасць конкурсных праектаў стала вышэйшай. На яго думку, попыт на рэкламу па-беларуску існаваў яшчэ да таго, як з’явіўся Фестываль.

Начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom, генеральнага спонсара Фестывалю, Вячаслаў Смірноў зазначыў, што беларускамоўная рэклама – вельмі шчырая і эмацыйная.

– Спадзяюся, што Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! аднойчы стане сапраўдным аксюмаронам, бо ўся рэклама ў нашай краіне стане беларускамоўнай.

Крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва AIDA Pioneer Branding & Creative company Зміцер Апаленіс на сёлетнім Фестывалі быў сябрам журы.

– Мне здаецца, што ў гэтым годзе штосьці змянілася, – паведаміў ён.– Нягледзячы на тое, што работ стала менш, у грамадстве змяніўся фармат адносін да Фестывалю. Мяняюцца адносіны да мовы ў цэлым, нават дзяржаўныя ўстановы пачынаюць “юзаць” беларускую мову. Усё больш кліентаў звяртаюцца да яе.

Па яго словах, кампаніі, якія падтрымліваюць мову тытульнай нацыі, вядуць за сабой і паказваюць добры прыклад іншым, а камунікацыя на мове можа быць больш эфектыўнай і даваць нават лепшы вынік, чым рускамоўная.

Адказваючы на пытанне Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Зміцер Апаленіс зазначыў, што і сярод спажыўцоў стаўленне да рэкламы па-беларуску ўсё больш паляпшаецца. Як сведчаць вынікі даследванняў аўдыторый некаторых брэндаў, больш за 50% спажыўцоў ухвалілі такі варыянт рэкламы. Некалькі гадоў таму гэтыя лічбы былі ніжэйшымі.

– Яшчэ тры гады таму ў большасці выпадкаў прапанова зрабіць рэкламу па-беларуску ішла ад агенцтва, а не ад кліента. Гэта змяняецца, – дадаў ён.

Кульмінацыя Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! адбылася ўчора ў сталічнай прасторы “Корпус 8”. Асноўны фестывальны дзень пачаўся з адукацыйнай праграмы, яе хэдлайнерам сёлета стаў Давар Руне, сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP. Увечары прайшла цырымонія ўзнагароджання, якую вялі акцёры Купалаўскага тэатра Павел Харланчук-Южакоў і Ганна Хітрык, а завяршылася імпрэза выступам гурта AKUTE.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео