BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каля Мядзела запрацавала найбуйнейшая ў краіне сонечная электрастанцыя

30.06.2016
Каля Мядзела запрацавала найбуйнейшая ў краіне сонечная электрастанцыя
nn.by
Каля Мядзела пачала працаваць найбуйнейшая ў краіне сонечная электрастанцыя магутнасцю 5,7 MW.

Яна можа вырабляць 6,27 мільёнаў kWh электраэнергіі штогод — дастаткова, каб на гэты перыяд забяспечыць каля 3 тысяч хатніх гаспадарак.

«Гэта найбуйнейшая сонечная электрастанцыя не толькі ў Беларусі, але і ў рэгіёне, яна больш магутная, чым электрастанцыі ў краінах Балтыі, у Польшчы. Сучасная электрастанцыя забяспечыць моцную генерацыю і энергетычную бяспеку краіны. Уся электрычная энергія будзе падавацца ў беларускія энергетычныя сеткі», — кажа дырэктар кампаніі «Modus Energija» Мікалай Maтынюк.

Памер інвестыцыі ў электрастанцыю дасягае 10,6 млн даляраў ЗША, палову сумы вылучыў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Астатнюю частку сумы дадала кампанія «Modus Energija», якой кіруе галандскі холдынг MG NL Holding, піша "Наша Ніва".

З улікам закупачных цэнаў, прадугледжаных у законе Беларусі аб узнаўляльных крыніцах энергіі, можна выказаць здагадку, што сонечная электрастанцыя акупіць сябе на працягу 6 гадоў.

Новы аб'ект знаходзіцца побач з возерам Нарач. Тут на ўчастку 15 га абсталявана больш за 22 тысячы сонечных модуляў. Для таго, каб іх даставіць, спатрэбіўся 31 грузавік.

Прадстаўнікі кампаніі «Modus Energija», якой кіруе галандскі MG NL Holding, спадзяюцца, што найбуйнейшая сонечная электрастанцыя будзе не адзінай інвестыцыяй у Беларусі ў галіне ўзнаўляльнай энергіі. «Такую прыродную энергію мы ацэньваем як устойлівую, чыстую, канкурэнтаздольную і лічым, што яна будзе дамінуючай. Мы бачым, што выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі ўсё больш і больш развіваецца. Акрамя таго, мы актыўна працуем не толькі ў галіне сонечнай энергіі, але і ў галіне біягазу», — патлумачыў дырэктар кампаніі-распрацоўшчыцы праекта «Modus Energija» Мікалай Maтынюк.

У Беларусі і іншых краінах «Modus energija» абсталявала не адну «зялёную» электрастанцыю — іх агульная магутнасць больш за 20 MW. У цяперашні час кампанія выйшла на рынкі Літвы, у далейшых планах — развіццё ў маштабе еўрапейскага рэгіену.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео