BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эвакуацыя на той свет. Як у 1941-м расстрэльвалі вязняў мінскіх турмаў (ФОТА)

26.06.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Эвакуацыя на той свет. Як у 1941-м расстрэльвалі вязняў мінскіх турмаў (ФОТА)
Акции / Фото
Грамадскасць ушанавала памяць ахвяр трагедыі ў Трасцянцы, якой сёлета споўнілася 75 гадоў.

У ноч з 24 на 25 чэрвеня 1941 года супрацоўнікі НКУС расстралялі арыштантаў мінскіх турмаў. З гэтай страшнай крывавай рэчаіснасці выбрацца жывым удалося аднаму чалавеку па прозвішчы Цодзік, дзякуючы ўспамінам якога злачынства камуністычнай улады стала вядома шырокай грамадскасці.

– Замест таго, каб тым, хто знаходзіўся ў месцах пазбаўлення волі (а ў Беларусі іх было 110 000 чалавек) даць зброю і магчымасць абараняць радзіму, 23 чэрвеня бюро ЦК КПБ прыняла рашэнне аб расстрэле зняволеных у турмах Заходняй Беларусі, – акрэсліў сітуацыю гісторык, даследчык палітычных рэпрэсій 1930 – 1950-х гадоў Ігар Кузняцоў.

Адзін з этапаў вязняў “валадаркі” і “амерыканкі”, які складаўся паводле розных звестках з 6 000 – 8 000 чалавек, падзялілі на некалькі калон і адправілі па Магілёўскай шашы. У ноч на 25 чэрвеня адну з калон павярнулі ў лес каля вёскі Малы Трасцяянец, ва ўрочышча Благаўшчына, і расстралялі.

– Зняволеных пашыхтавалі ў шэрэнгі, тым, хто сядзеў па крымінальным артыкуле, загадалі станавіцца справа, хто па палітычным – злева. Палітычных аказалася прыкладна дзве траціны. Крымінальнікаў паставілі ў калону і канваіравалі па Магілёўскай шашы ўглыб краіны. Астатнія засталіся.

Вязням звязалі рукі дротам і сталі расстрэльваць. У трасцянецкім лесе загінула не менш за 2 500 – 3 000 чалавек. Злачынства здзейсніў 226 канвойны полк 42-й канвойнай брыгады, што дыслакаваўся ў Мінску. Гэтыя ж вайскоўцы канваіравалі наступныя калоны вязняў, якіх расстралялі 26 чэрвеня пад Ігуменам (сённяшні Чэрвень).

Падобным чынам на тэрыторыі Беларусі расастралялі 16 калон зняволеных, у кожнай з іх было 1 500 – 3 500 чалавек. Расстрэлы адбываліся ў Вілейцы, Барысаве, Віцебску, Жлобіне, Баранавічах, Бабруйску…

– 42-я канвойная брыгада, лік якой складаў 5 000 чалавек, замест таго, каб стрымліваць наступ ворага, расстрэльвала арыштантаў. І калі сёння кажуць, што не хапала салдат, патронаў – усяго хапала, – абураецца Ігар Кузняцоў.   

 – У ноч з 21 на 22 чэрвеня не ведаючы, што будзе нападзенне на Савецкі Саюз, НКУС БССР дало ўказанне перавезці ў Беларусь людзей з каўнаскай турмы. Іх перавезлі ў некалькіх вагонах і памясцілі на “валадарку”. Калі пачалася вайна, іх пагналі з турмы па Магілёўскай шашы, і з 12-га да 14-га кіламетра расстрэльвалі, – распавёў гісторык, журналіст, краязнаўца АнатольВалахановіч.

За 75 гадоў пра першую, данацысцкую трагедыю Трасцянца, афіцыйныя беларускія ўлады не ўзгадалі ні разу. Наадварот, паспрабавалі схаваць яе сляды, а таксама сляды перадваенных савецкіх расстрэлаў пад гарадскім сметнікам, які насыпалі наўпрост зверху. Але грамадскія актывісты працягваюць ушаноўваць памяць бязвінна закатаваных ахвяр бесчалавечнага сталінскага рэжыму. Два гады таму на месцы былога сметніка ўсталявалі крыж, а ў гэтую пятніцу, 24 чэрвеня – яшчэ адзін, у трасцянецкім лесе.

– Грамадства павінна ўшанаваць памяць нявінна забітых людзей, і ў 75-ю гадавіну гэтай страшнай для Беларусі падзеі аргкамітэт па стварэнні гісторыка-асветніцкага аб’яднання “Вяртанне памяці” ў межах ініцыятывы “Зніч памяці” вырашыў такім чынам гэта зрабіць, – паведаміла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” грамадская актывістка Ганна Шапуцька. – Мы павінны памятаць, даносіць гэта да нашых нашчадкаў, каб такое ніколі не паўтарылася. Бо мы стаім на парозе новай вайны, і расійская ўлада, і беларуская шмат надаюць увагі Другой сусветнай вайне, і не столькі ўшанаванню памяці яе ахвяр, колькі бразганню зброяй. Савецкія ўлады забівалі тысячы людзей у мірны час, а сённяшнія ўлады працягваюць катаваць людзей і знішчаюць памяць.

Да свежаўсталяванага крыжа людзі ўсклалі кветкі, запалілі лампады, святар беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч адслужыў малебен і асвяціў крыж.

У далейшым грамадскасць плануе звяртацца да ўладаў з патрабаваннем мемарыялізацыі месца савецкіх рэпрэсій, але пакуль высілкаў дзясятка чалавек для гэтага недастаткова.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео