BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МЗС: Быкаў — гэта сумленне

21.06.2016
МЗС: Быкаў — гэта сумленне
20 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адкрылася выстава Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...».

Выстава была створаная па матывах аднайменнай апошняй прыжыццёвай кнігі народнага пісьменніка і прымеркаваная да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае Радыё Свабода.

Выставу адкрыла намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына, якая адзначыла, што для яе гэта вялікі гонар — прадстаўляць у знешнепалітычным ведамстве краіны такую экспазіцыю, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву:

«На маю думку, праўду перагледзець немагчыма. Праўда таму і праўда, што заўсёды застаецца такой, якой яна стала вядомая людзям. Але праўду мы павінны пераасэнсоўваць, мы павінны таксама, памятаючы аб тым, што з намі адбывалася, памятаючы аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, мы павінны падрыхтавацца да будучыні. Я глыбока ўпэўнена, што ўся творчасць Васіля Быкава была дзеля будучыні Беларусі. Нам трэба было зразумець, што з намі адбывалася, мы павінны былі даць зразумець іншым народам свету, якім быў унёсак Беларусі ў агульную вялікую перамогу і ўвогуле ў чалавечую цывілізацыю. Каб разам будаваць новую будучыню Беларусі. Сёння ўжо казалі, што Васіль Быкаў заўсёды казаў пра еўрапейскасць Беларусі. Гэта значыць, што ён усё сваё жыццё, і нават у цяжкія дні вайны, глядзеў у будучыню. Таму памяць — гэта не толькі мінуўшчына. Для мяне памяць — гэта і будучыня.

Імя Быкава вядомае не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Паводле дадзеных Бібліятэкі Кангрэсу Злучаных Штатаў Амерыкі, творы Быкава перакладзеныя на 52 мовы свету. Канечне, імя Быкава вядомае! І Васіль Быкаў — гэта сумленне, сумленне не толькі таго пакалення, пра якое ён пісаў у сваіх творах, але гэта і сумленне маладых людзей, якія цяпер праходзяць праз усе выпрабаванні разам з новай Еўропай».

Выстава — гэта дзясятак стэндаў, сотні фотаздымкаў. Экспанатамі выставы сталі дакументы, рукапісы, вокладкі кніг, малюнкі Васіля Быкава. Дырэктарка Беларускага дзяржаўнага музея беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч распавяла, што ў 1994 годзе, у год свайго 70-годдзя, Васіль Быкаў перадаў у фонды музея ўнікальныя калекцыю сваіх матэрыялаў:

«Гэта былі рукапісы, фотаздымкі, кнігі на замежных мовах, кнігі з аўтографам, асабістыя рэчы. І мы да 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка рыхтавалі выставу. Адна з галоўных тэм на той выставе гучала так: "Голас Быкава чуе ўвесь белы свет". Мне здаецца, наша сённяшняя сустрэча — гэта пацверджанне таму, што больш чым праз 20 гадоў, каб яшчэ раз дакрануцца да голасу Васіля Уладзіміравіча Быкава.

У аснове гэтай выставы — кніга „Доўгая дарога дадому“. Але каб выстава мела большы рэзананс, мы да яе дадалі вельмі шмат здымкаў. Вялікую частку здымкаў зрабіў ягоны сябар Яўген Коктыш. На нашу просьбу зрабіць здымкі мясцінаў, дзе жыў і працаваў Быкаў, адгукнуліся і дыпламаты, якія працавалі ў Нямеччыне, Чэхіі — Аляксей Жбанаў, Аляксей Кухарчык. Ёсць фотаздымкі малодшага сына Васіля. Гэтыя здымкі нам асабліва дарагія».

На здымках, прадстаўленых на выставе — бацькі пісьменніка, ягоная сямʼя, сябры і паплечнікі: Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Андрэй Вазнясенскі.

Ёсць некалькі здымкаў і з дырэктарам Беларускай службы Свабоды Аляксандрам Лукашуком, з супрацоўнікам і сябрам Быкава Сяргеем Навумчыкам і старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. Ёсьць здымак 2002 года з цяперашняй лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч.

На адкрыцці выставы прысутнічала шмат замежных дыпламатаў — кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, амбасадары Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Іраку, Лівіі, Палестыны, Сірыі, Кіргізстану, Туркменістану, ААЭ ды іншых краінаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео