BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гісторык: Помнік Аляксандру Неўскаму ў Віцебску — гэта экспансія «русского мира»

21.06.2016
Гісторык: Помнік Аляксандру Неўскаму ў Віцебску — гэта экспансія «русского мира»
svaboda.org
Гісторык Алесь Краўцэвіч лічыць, што ў Беларусі ідзе супрацьстаянне нацыянальнай і прарасійскай плыняў чыноўнікаў.

Помнік Аляксандру Неўскаму ў Віцебску — гэта адказ прарасійскай плыні на ўсталяванне помніка Альгерду, які з'явіўся ў Віцебску ў 2014 годзе.

20 чэрвеня ў Віцебску ўсталявалі помнік Аляксандру Неўскаму і яго жонцы. Скульптурная кампазіцыя з'явілася на Плошчы 1000-годдзя Віцебска.

Адкрыццё скульптуры, якая паказвае сустрэчу князя з жонкай і сынам, запланавалі на 24 чэрвеня, калі ў Віцебску святкуюць Дзень горада.

Ідэя ўсталяваць помнік Аляксандру Неўскаму належыць віцебскім гарадскім уладам. У адказ на пратэсты віцяблян, якія кажуць пра адсутнасць гістарычных сувязяў паміж Віцебскам і расійскім князем, улады прыдумалі аргумент. Маўляў, гэта будзе не помнік Аляксандру Неўскаму, а скульптурная кампазіцыя, якая ўвасабляе сямейныя каштоўнасці, бо другой жонкай Аляксандра Неўскага была віцебская княжна Аляксандра.

Гісторык Аляксандр Краўцэвіч сказаў у каментары Свабодзе, што з гістарычнага пункту гледжання Аляксандр Неўскі не мае дачынення да беларускіх земляў. А тое, што помнік яму з'віўся ў Віцебску, сведчыць пра наступ «русского мира»:

«Апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі ідзе канкурэнцыя і змаганне ў чыноўніцкіх асяродках. Змагаюцца дзве плыні — нацыянальная, патрыятычная, дзякуючы якой у тым жа Віцебску паставілі помнік Альгерду, а другая — расійская. Помнік Аляксандру Неўскаму — гэта адказ прарасійскай часткі эліты. І я мяркую, што гэты адказ быў зроблены пад прамым ціскам з Масквы. У Расіі адсочваюць усё, што робіцца ў Беларусі, вельмі хваравіта рэагуюць на кожную шыльду і абʼяву на беларускай мове. Таму ўсталяванне гэтага помніка — гэта праява наступу «русского мира».

Таго факту, што Аляксандр Неўскі быў жанаты на дачцэ полацкага князя, абсалютна недастаткова, каб ставіць яму помнік, дадаў Алесь Краўцэвіч:

«Аляксандр Неўскі не меў абсалютна ніякага дачынення да гісторыі Беларусі. Ён быў прыхільнікам татарскага панавання. Цяпер Аляксандр Неўскі — гэта знакавая фігура „русского мира“. І тое, што помнік яму паставілі ў Віцебску, адназначна пра гэта гаворыць. Так, ён быў жанаты з дачкой полацкага князя. Ну і што? Ці мала хто быў жанаты з дочкамі нашых князёў. Польскі кароль, напрыклад. Дык мы ж не ставім яму помнік».

Тым часам тэлевядоўца і лаўрэат прэміі Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне» Вячаслаў Бандарэнка ў каментары «чарнасоценскаму» сайту «Западная Русь» назваў незадаволенасць ідэяй помніка Неўскаму «ціхім паўзучым фашызмам».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео