BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ветраэнергетыка ў Беларусі: пачатак шляху з вялікімі перспектывамі

16.06.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Ветраэнергетыка ў Беларусі: пачатак шляху з вялікімі перспектывамі
naviny.by
У Сусветны дзень ветру ў Мінску прайшоў семінар, прысвечаны пытанням ветраэнергетыкі, падчас якога адбыўся тэлемост паміж сталіцамі Беларусі і Украіны.

Семінар “Ветраэнергетыка: перавагі і бар’еры” арганізавала таварыства “Зялёная сетка” сумесна з Украінскай ветраэнергетычнай асацыяцыяй (УВЭА), Навукова-тэхнічным цэнтрам «Псіхея», праектам міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ліквідацыя бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь» (Мінпрыроды / ПРААН-ГЭФ). Украінскі бок задзейнічаны ў семінары недарэмна: некалькі гадоў таму нашы суседзі праходзілі ў ветраэнергетыцы шлях, які мы праходзім сёння, таму могуць даць каштоўныя парады для Беларусі. Бо пакуль што, як адзначылі эксперты, гэтая галіна альтэрнатыўнай энергетыкі ў нас у “зачаткавым стане”.

– Ветраэнергетыку ў Беларусі неабходна развіваць, таму што гэта “чыстая” энергетыка, якая прывядзе да змяншэння выкідаў вуглякіслага газу ў адпаведнасці з нашымі кліматычнымі абавязкамі, плюс яна дазволіць стварыць новыя рабочыя месцы. Гэта інвестыцыі, якія даволі хутка акупляюцца, – распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” каардынатар грамадскіх кампаній “Зялёнай сеткі”, суарганізатар семінара Ірына Сухій.

На яе думку, развіццё гэтага сектару сёння можа прывесці да скарачэння велізарных сум, якія штогод укладваюцца ў энергетыку. Іншымі словамі, за ветраэнергетычнымі ўстаноўкамі – будучыня. Нягледзячы на сумневы скептыкаў, якія лічаць «прыручэнне ветру» складанай задумай, дзякуючы ветраэнергетычным устаноўкам свет зможа пераадолець крызіс глабальнага змянення клімату. Гэта разумеюць і ўжо выкарыстоўваюць многія краіны.

Найбліжэйшая перспектыва – праект на 200 мВт

Падчас тэлемосту з украінскага боку намеснік дырэктара “Вінд Паўэр” Юрый Жабскі зазначыў, што найбольшай праблемай у развіцці ветраэнергетыкі з’яўляюцца ваенныя дзеянні на Усходзе Украіны, якія замінаюць прыцягненню інвестыцый. У той жа час, хоць за 2014 год тэмпы выпрацоўкі энергіі ветру былі страчаны, будучыня ў гэтым плане выглядае аптымістычна: у тым жа 2014-м у Нікалаеўскай вобласці ўдалося пабудаваць устаноўкі з вялікім аб’ёмам магутнасцяў, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара кіруючай кампаніі «Ветраныя паркі Украіны» Андрэй Сергіенка.

– У чарговы раз мы плануем звярнуцца да нашага заканадаўства, каб максімальна палегчыць дзейнасць па ўсталяванні ветраэнергетычных установак і павысіць матывацыю дзяржавы ў падтрымцы такіх праектаў. Беларусь сутыкаецца і з тэхнічнымі праблемамі – гэта мадэрнізацыя ўсёй энергасістэмы краіны, бо мы таксама маем пэўную спадчыну Савецкага Саюза. Апроч таго мы плануем весці непасрэдную працу з інвестарамі, - паведаміла Марына Белавус, кіраўнік праекта «Ліквідацыя бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь».

Дырэктар ТАА «ЭСН ЭКА» Мікалай Катаржэўскі звярнуў увагу, што ў Беларусі ветраэнергетыка пакуль што развіваецца не так, як магла б, але ўсе бар’еры магчыма пераадолець.

– У 2010 годзе я прапанаваў “Трайплу” арганізаваць праект будаўніцтва ветрапаркаў, але перад гэтым мы вывучылі ветравы патэнцыял краіны. Мы прыйшлі да высновы, што машыны для такога ветру выпускае “Сімэнс”, і правялі перамовы з патэнцыйнымі інвестарамі. Прадстаўнік “Сімэнс” у Маскве Дзітрых Мюлер сказаў, што гэта праект высокай ступені прапрацоўкі і мае сур’ёзныя перспектывы, – распавёў ён. Мікалай Катаржэўскі таксама дадаў, што “ў цэлым перспектыва будаўніцтва ветрапарку ў Беларусі сур’ёзная”.

– Нямецкія спецыялісты далі станоўчую ацэнку ўсім нашым перспектыўным пляцоўкам, на якіх праводзіліся вымярэнні, і ў цэлым патэнцыял Беларусі сур’ёзны.

– Мы маем каля некалькіх дзясяткаў ветраэнергетычных установак, і іх магутнасць крыху перавышае 40 мВт, – праінфармаваў кансультант праекта «Ліквідацыя бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь» Дзяніс Каваленка. – Тым не менш планы па развіцці ветраэнергетыкі дастаткова добрыя. Найбліжэйшым часам плануецца рэалізаваць праект мінімум на 200 мВт. Галоўнае на сённяшні дзень – паказаць, што гэты кірунак мэтазгодны, і патэнцыял, які ёсць у Беларусі, трэба выкарыстоўваць.

Дзяніс Каваленка лічыць, што развіццё ветраэнергетыкі ў нашай краіне магчыма па двух напрамках. Першы – водпуск усёй вырабленай электраэнергіі ў агульную энергасетку, і далей “Белэнерга” само размаркоўвае, каму гэтую энергію адпускаць, і ўсе астатнія спажыўцы набываюць яе выключна ў энергасістэме. Таксама магчыма развіццё ветраэнергетыкі для вытворчасці электраэнергіі на ўласныя патрэбы, а лішкі можна адпускаць у энергасістэму.

Што маем ужо цяпер

Інжынер-гідролаг аддзела гідралагічных прагнозаў службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамету Беларусі Яўген Корзун распавёў пра ветраэнергетычны патэнцыял нашай краіны і прадставіў сучасныя падыходы і метады вымярэння хуткасці ветру. Па яго словах, на нашай тэрыторыі выяўлена каля 1850 пляцовак для ўстаноўкі ветраэнергетычных станцый, у асноўным гэта ўзгоркі вышынёй ад 250 м, дзе хуткасць ветру складае 5 – 8 м/с.

Ветраэнергетыка ў Беларусі пачалася з усталявання ў 2000-х гадах дзвюх установак у пасёлку Занарач Мінскай вобласці. Далей яе развіццё ішло з пераменным поспехам, аднак у апошнія гады значна паскорылася.

У 2011 годзе ў Беларусі стварылі Дзяржаўны кадастр аднаўляльных крыніц энергіі. Паводле яго цяпер у краіне працуюць 56 ветраўстановак сумарнай магутнасцю каля 43 мВт. Буйнейшая з іх размешчана каля вёскі Грабнікі ў Навагрудскім раёне, дзе польская кампанія дабудоўвае пяць аналагічных установак. Ветраэнергетыку развівае і сетка аўтазаправак “Юнайтэд Компані”, якая ўсталявала два ветракі ўздоўж трасы М-1. Шэсць установак ёсць і ў Магілёўскай вобласці, некалькі ў Мінскай, Гродзенскай і адзінкавыя выпадкі – у Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

Па разліках, вятрак павінен акупіць сябе менш чым за 10 гадоў, але, з улікам кошту мантажных работ і высокага падатку на зямлю, рэальна ўстаноўка акупіцца прыкладна за 12 гадоў. Пры гэтым тэрмін яе працы – 20 гадоў.

Даведка “ЕўраБеларусі”:

Упершыню 15 чэрвеня Дзень ветру адзначаўся ў Еўропе ў 2007 годзе. Ужо ў 2009 годзе ён набыў статус сусветнага, да святкавання далучыліся больш за 30 краін.

Ініцыятарамі свята выступілі Еўрапейская асацыяцыя ветраэнергетыкі і Сусветная рада па энергіі ветру. Мэта яго правядзення – прыцягненне ўвагі грамадскасці да вялізнага патэнцыялу ветраэнергетыкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео