BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

АПБ прапануе намаляваць закаханага гогаля

02.06.2016
АПБ прапануе намаляваць закаханага гогаля
ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце "Закаханы гогаль".

«Адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя можна на дварэ разам з сябрамі, добрым настроем і крэйдай! Лета, сонейка, птушкі – сапраўдныя крыніцы натхнення, а конкурс малюнкаў на асфальце "Закаханы гогаль" кампаніі «Гогаль – птушка 2016 года» - цудоўная нагода праявіць свае творчыя здольнасці», - паведамляе прэс-служба АПБ.

Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і намаляваць птушку года ў момант яе такавання – у стане «закаханасці», а фотаздымак малюнка даслаць у АПБ.

Заляцаецца да самкі, такуе птушка года вельмі адметна — самец выцягвае шыю наперад, затым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба, пры гэтым адштурхаецца лапамі і ўздымае фантан пырскаў!

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і сам малюнак, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2016 года на эл. адрас [email protected] з тэмай "Малюнак на асфальце", абавязкова паведаміўшы:

прозвішча і імя аўтара малюнка;

назву гуртка або ўстановы адукацыі;

прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;

колькасць удзельнікаў (калі малявалі некалькі чалавек);

тэлефон для сувязі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, і атрымаюць прыемныя падарункі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео