BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вернікам пагражалі затрыманнем падчас шматтысячнай працэсіі ў Мінску

29.05.2016
Вернікам пагражалі затрыманнем падчас шматтысячнай працэсіі ў Мінску
Фота: "Радыё Свабода"
У нядзелю, 29 мая, у Мінску адбылося масавае вулічнае шэсце, арганiзаванае Каталiцкiм касцёлам у Беларусі.

Вулічная працэсія, якая традыцыйна адбываецца ў апошнія дні мая, была прымеркаваная да шанаванага касцёлам свята Цела i Крывi Хрыста. Паводле традыцыi, якая трывае цягам дваццаці пяці гадоў, вернікі праходзяць цэнтральнымі вуліцамі Мінску з абразамі, харугвамi, малiтвамi i духоўнымi спевамi.

Сёлета працэсія прайшла, як і ў мінулыя гады: людзі ішлі ходнікамі ад касцёла Святога Роха на Залатой горцы да Катэдральнага касцёла на плошчы Свабоды. Падчас працэсii адбылiся таксама прыпынкi на малiтвы пры алтарах, усталяваных на плошчы Перамогi i Кастрычнiцкай плошчы, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзел у працэсii прынялi некалькі дзесяткаў святароў, беларускія біскупы, а таксама каля пятнаццаці тысяч вернікаў.

Цягам усёй хады працэсii ўдзельнікаў вулічнай акцыi суправаджалі супрацоўнікі сілавых структур. Яны ня толькі пільнавалі дарожны рух, але таксама фiльмавалi ўдзельнікаў шэсця. Вернiкам, якiя абуралiся такiм дзеяннямі, пагражалi затрыманнем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео