BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Большасць чыноўнікаў адмовілася прыйсці на “Марафон Не-залежнасці”

27.05.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Большасць чыноўнікаў адмовілася прыйсці на “Марафон Не-залежнасці”
Беларускія грамадскія аб’яднанні распрацавалі шэраг прапаноў па дапамозе людзям з залежнасцямі, але органы ўлады збольшага не захацелі іх абмяркоўваць.

У Беларусі ўпершыню цягам сутак праходзіць анлайн-марафон супраць залежнасцяў. 24 гадзіны без перапынку ў мінскай арт-прасторы Верх выступаюць эксперты, лідары меркаванняў, грамадскія дзеячы, вядомыя музыкі, каб абмеркаваць залежнасці, якія нас руйнуюць, і ўзаемазалежнасці, якія робяць нас мацней.

Марафон распачаўся ўчора апоўдні, і завершыцца сёння ў гэты ж час. Важным мерапрыемствам у яго праграме стаў адкрыты зварот грамадскіх арганізацый у Савет міністраў з прапановамі забараніць продаж алкаголю ў начны час, падтрымаць арганізацыі, якія дапамагаюць людзям пазбавіцца ад залежнасцяў, стварыць альтэрнатыву крымінальнаму пакаранню за здзейсненыя залежнымі людзьмі няцяжкія злачынствы і інш. У сувязі з гэтым падчас марафону прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія дапамагаюць людзям пераадолець іх залежнасці і прайсці рэабілітацыю.

– Марафон не праводзіцца толькі для таго, каб паразмаўляць аб праблемах, мы задумвалі яго для таго, каб пэўныя праблемы вырашыць. Ёсць канкрэтныя прапановы, якія мы хочам абмеркаваць з міністэрствамі ўнутраных спраў, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны і дэпутацкім корпусам. Мы лічым, што гэтыя прапановы сапраўды дапамогуць змяніцьсітуацыю ў краіне, і марафон – своеасаблівая іх прэзентацыя. Я асабіста займалася запрашэннем прадстаўнікоў улады на гэту дыскусію і, напрыклад, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не лічыць, што гэта іх праблема. Канкрэтна Фёдарава Таццяна Мікалаеўна, намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Мінпрацы, сказала, нібыта, абмеркаваўшы з кіраўніцтвам, яны вырашылі, што гэта не іх праблема і ёй няма чаго тут сказаць. Далей прайшлі “дзесяць колаў пекла” па тэлефонных нумарах Міністэрства адукацыі, і адказны чалавек таксама не выйшаў на сувязь. І я звярталася да двух дэпутатаў – гэта намеснік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Шылава Святлана Дзмітрыеўна і яе памочніца Сіўкоўская Зінаіда Арцёмаўна і член гэтай камісіі Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч. Яны таксама ніяк не зацікавіліся абмеркаваннем гэтых праблем. Толькі МУС збіраецца прыйсці і абмеркаваць з намі на круглым стале прапановы, – адзначыла суарганізатар марафона не-залежнасці, прадстаўнік савета ГА “Звяно” Таццяна Яворская.

Як прызналася Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” Таццяна Яворская, рэакцыя міністэрстваў стала нечаканай для яе.

– Мы робім марафон, каб гэты дыялог адбыўся, бо пакуль што яго няма. Ёсць ідэя – цягам марафона звяртацца да дэпутатаў, і напрыканцы абвесціць, ці ёсць якія вынікі. Я чакала, што хаця б кагосьці да нас дашлюць (дзяржорганы. – ЕўраБеларусь.). Мне цяжка адказаць, чаму яны так робяць.

Зрэшты, як стала вядома пазней, прадстаўнік Міністэрства адукацыі ўсё ж далучыўся да гутаркі падчас круглага стала.

Кіраўнік ГА “Здаровы выбар” Уладзіслаў Каўроў распавёў, што яго арганізацыя займаецца прафілактыкай праблемы алкагалізму сярод моладзі.

– Каб дапамагчы дзіцяці, вельмі важна дапамагчы бацькам, – лічыць ён. – Таму з 2016 года мы адкрылі сацыяльнае прадпрыемства па вырабе гіпсавых фігурак, дзе працуюць людзі з алкагольнай залежнасцю. 

Цяпер на прадпрыемстве, якое знаходзіцца ў Смалявічах, працуюць пяць чалавек. Яго ўнікальнасць у тым, што яно ўяўляе сабой групу, дзе людзі могуць падзяліцца сваімі перажываннямі і праблемамі.

Старшыня РГА “Маці супраць наркотыкаў” Ірына Лук’яновіч паведаміла, што яе арганізацыя адной з першых у 2000 годзе ўзняла праблему наркаўжывання ў краіне. Цяпер па ўсёй Беларусі працуюць 22 аддзяленні арганізацыі. Спецыялісты і валанцёры дапамагаюць вырашаць праблемы ўнутры сям’і, праводзяць прафілактычную працу, таксама аб’яднанне мае шэсць рэабілітацыйных цэнтраў, дзе праходзяць аднаўленчыя курсы ахвяры наркотыкаў і алкаголю.

Іна Каласоўская, дырэктар РГА “Абуджэнне”, супрацоўніца РНПЦ псіхічнага здароўя, распавяла аб праблеме фінансавання. Па яе словах, нягледзячы на недахоп грошай некамерцыйныя арганізацыі мусяць плаціць поўную арэндную плату за памяшканні.

Дырэктар цэнтра рэабілітацыі залежных ад алкаголю і наркотыкаў “Анастасіс” Віталь Пашкевіч ужо 25 гадоў змагаецца з залежнасцю, першыя 12 з іх – з уласнай. Цяпер яго цэнтр аб’ядноўвае медыцынскую, псіхалагічную, псіхатэрапеўтычную і духоўную дапамогу.

– Першыя паўтара года я сутыкаўся з непрабівальнай сцяной нашых дзяржаўных структур, – прызнаўся Віталь Пашкевіч. – Не хачу нічога кепскага казаць пра дзяржаўную наркалогію. Але, выбачайце, я асабіста праходзіў яе 12 гадоў – яна не працуе.

Дырэктар “Анастасіса” распавёў пра сваё захапленне беларускай вёскай Мосар, дзе калісьці ксёндз Юозас Булька стварыў безалкагольную тэрыторыю, і дадаў, што спрабуе зрабіць нешта падобнае на Гродзеншчыне. А затым нечакана паведаміў:

– Вы будзеце смяяцца, але адзін з нашых самых сур’ёзных спонсараў – гэта завод “Бульбаш”, які робіць спіртныя напоі. Я лічу, што любы вытворца алкаголю павінен адлічваць пэўную суму на такія сацыяльныя праекты. Але каб знайсці грошы ў Беларусі, у мяне супрацоўнік цягам васьмі працоўных гадзін тэлефануе. І калі вы гаворыце, што ў Беларусі няма спонсараў, значыць, вы проста не працуеце. Дастаткова бізнесменаў і добрых людзей, гатовых адгукнуцца – галоўнае дакладна сфармуляваць запыт.

Каб вызначыць, ці ёсць у чалавека залежнасць, існуе немудрагелістая методыка, якая складаецца ўсяго з чатырох пытанняў: “У вас калі-небудзь узнікала думка зменшыць ужыванне алкаголя?”,“На ваш адрас паступалі папрокі за знаходжанне ў нецвярозым стане?”, “Вы калі-небудзь пахмяляліся?”, “Ці ўзнікала ў вас пачуццё віны за зробленае?”. Калі хоць адзін з адказаў на гэтыя пытанні станоўчы – можна казаць пра залежнасць. У гэтым выпадку нельга сядзець і думаць, што ўсё само пройдзе, а неабходна звяртацца да спецыялістаў. Пры гэтым важна старацца не кантраляваць залежнага.

Эксперты параілі з самых ранніх гадоў прывучаць дзяцей да атрымання задавальнення натуральнымі спосабамі без ужывання алкаголю і іншых “допінгаў” – тады чалавек у патрэбны момант зможа сказаць “не” залежнасці.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео