BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску з’явіцца каталіцкая тэалагічная акадэмія

26.05.2016
У Мінску з’явіцца каталіцкая тэалагічная акадэмія
racyja.com
Павольна, але ідзе працэс па пабудове Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Мінску.

Пра гэта карэспандэнту "Радыё Рацыя" паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіць у Гародні.

"На сённяшні дзень ідзе праца толькі па выдзяленні зямлі. Але яна ідзе. Гэта доўгі працэс. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба шукаць святароў, але ў Мінску іх ужо нямала ёсць, якія маюць навуковыя ступені. Таму можна ўжо распачынаць усе арганізацыйныя справы, але буданак – гэта найважнейшае. Будынак сёння пабудаваць – нялёгкая справа, трэба мець зямлю. І акурат цяпер ідзе працэс выдзялення гэтай зямлі", - распавёў Тадэвуш Кандрусевіч.

Тэалагічная акадэмія імя Святога Яна Паўла ІІ будзе разлічана на святароў і свецкіх вернікаў. Месца размяшчэння Акадэміі вызначана на вуліцы Філімонава, каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Тэалагічная акадэмія плануе рыхтаваць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў, а таксама навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў. Студэнты будуць вывучаць тэалогію, біблеістыку, кананічнае права, гісторыю, літургіку, катэхізацыю, філасофію, этыку, рэлігіязнаўства, сродкі масавай камунікацыі, сацыяльнае вучэнне і служэньне, замежныя мовы і многае іншае - у адпаведнасці з нормамі і вучэннем Рымска-каталіцкага касцёла.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео