BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Правабарончы цэнтр “Вясна” адзначае 20-годдзе

20.05.2016
Правабарончы цэнтр “Вясна” адзначае 20-годдзе
Правабарончаму цэнтру “Вясна” споўнілася 20 гадоў. Большую частку гэтага тэрміну арганізацыя мае статус незарэгістраванай.

Гісторыю ўзнікнення арганізацыі ўзгадвае старшыня “Вясны”, былы палітвязень Алесь Бяляцкі:

- Мы пачалі працу як ініцыятыўная група па дапамозе рэпрэсаваным, ахвярам палітычных рэпрэсіяў пасля разгону “Чарнобыльскага шляху” ў красавіку 1996 году. І з тых часоў, на жаль, гэтая наша праца не спыняецца. Чаму на жаль? Таму што ўзровень ціску на беларускае дэмакратычнае грамадства з боку аўтарытарных беларускіх улад застаецца стабільна высокім.

Ці магчыма зьмяніць сітуацыю ў сувязі з паляпшэннем стасункаў паміж Еўразвязам і Беларуссю?

"Пакуль нішто пра гэта не гаворыць. У Беларусі працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі няўрадавым арганізацыям. Таму мы не разлічваем на гэта, мы чакаем яўнага палітычнага сігналу з боку беларускіх уладаў на гатоўнасць рэгістраваць няўрадавыя арганізацыі. 13 гадоў мы працуем без рэгістрацыі", - гаворыць Бяляцкі.

У Мінск на вечарыну з нагоды 20-годдзя “Вясны” з’едуцца сябры цэнтру з 15 рэгіёнаў Беларусі. Прымуць удзел і прадстаўнікі іншых праваабарончых арганізацыяў, а таксама дыпламаты й прадстаўнік Бюро па дэмакратычных істытутах і правах чалавека АБСЕ.

За час існавання „Вясны” яе чальцы неаднаразова арыштоўваліся, гублялі працу. Цэнтр ужо 13 год працуе без дзяржаўнае рэгістрацыі.

Цяпер «Вясна» займаецца шырокім колам пытанняў: бароніць правы чалавека, дапамагае грамадзянам юрыдычна, вядзе прававую адукацыю і асвету, складае агляды-хронікі парушэнняў правоў чалавека, назірае за выбарамі, займаецца праблемамі ўтрымання зняволеных у турмах, праводзіць кампанію па адмене смяротнага пакарання. Падчас вечарыны будзе прадстаўленая тэматычная фотавыстава. Будзе прэзентавана кніга эсэяў і ўспамінаў вясноўцаў, паведамляе "Радыё Рацыя".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео