BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Бабруйску адкрыецца Музей рэпрэсій

15.05.2016
У Бабруйску адкрыецца Музей рэпрэсій
Прапанова стварэння Музея рэпрэсій прагучала на вечарыне памяці, якая адбылася мінулай восенню на офісе АГП.

-Адкрыццё вырашылі прымеркаваць да Міжнароднага дня музеяў, - адзначыла стваральніца экспазіцыі, грамадская актывістка Вольга Піманава. - У экспазіцыі ахоплены перыяд рэпрэсій, 1920 - 1950 гады. Я ўзялася за гэтую тэму, бо ў Бабруйску ніхто грунтоўна не займаецца ёй. Нават у краязнаўчым музеі ўсяго адна шыльдачка вісіць. І гэта негледзячы на тое, што яго заснавальнік і першы дырэктар Цодык Славін быў рэпрэсаваны, загінуў у ГУЛАГу. Таму экспазіцыя прысвечана ўсім рэпрэсаваным Бабруйшчыны - святарам, культурным дзеячам і простым грамадзянам, якія былі прынесеныя ў ахвяру таталітарызму.

Вольга Піманава нагадвае, што менавіта ў Бабруйску з'явіўся першы на постсавецкай прасторы Музей ахвяр палітычных рэпрэсій, які стварала і ўзначальвала Ганна Бакач, і які быў гвалтоўна зачынены ўладамі.

-Мы, атрымліваецца, пераемнікі Ганны Бакач. Адзначу, што адзін з сябраў Бабруйскай арганізацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, журналіст Анатоль Санаценка, вельмі дапамог мне ў стварэнні экспазіцыі. На адкрыцці мы з ім раскажам гасцям пра рэпрэсаваных землякоў, пра музей падрабязней, - адзначыла актывістка.

Вольга Піманава дадае, што яе мэта - не толькі ўшанаваць памяць землякоў, але і нагадаць пра іх іншым.

-Чорныя старонкі гісторыі нельга забываць. Бо такое забытае мінулае нязменна вяртаецца. Буду рада, калі нехта адгукнецца, падзеліцца з нашым музеем матэрыяламі, бо адной мне давялося цяжкавата, - кажа Вольга Піманава.

Адкрыццё адбудзецца 19 траўня, пачатак у 18.00, адрас: Кастрычніцкая-173 а, офіс АГП, інфармуе Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео