BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску прайшла акцыя "Праспект нацыянальнага сцяга", улады перакрылі рух

14.05.2016
У Мінску прайшла акцыя "Праспект нацыянальнага сцяга", улады перакрылі рух
Фота з твітару "Радыё Свабода"
«Малады фронт» на Кастрычніцкай плошчы зладзіў акцыю да гадавіны рэферэндуму 1995 г., у выніку якога была змененая дзяржаўная сімволіка і ліквідаваны статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.

Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў чалавек, якія выстраіліся ўздоўж праспекта Незалежнасці да ўніверсама "Цэнтральны" з бел-чырвона-белымі сцягамі і стужкамі. Сярод удзельнікаў - былыя палітвязні Мікалай Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч, актывісты Вольга Нікалайчык, Леанід Кулакоў, Ніна Багінская і іншыя.

Амаль адразу з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі складаць пратаколы на ўдзельнікаў акцыі, піша "Радыё Свабода"

Рух на праспекце ля Кастрычніцкай плошчы фактычна перакрыты. Прычыны – невядомыя. Перыядычна праязджаюць палівальныя машыны, якія мыюць праспект. Актывісты: «ДАІ адмыслова перакрылі рух на праспекце, пусцілі палівачкі. Гэта каб нас ўбачыла менш людзей».

Мікола Статкевіч падзякаваў усім за ўдзел і заявіў, што бел-чырвона-белы сцяг абавязкова вернецца як дзяржаўны.

Актывіст Сяргей Пальчэўскі, які пасля ўдзелу ў акцыях пратэсту страціў працу, сказаў: "Усё роўна буду ўдзельнічаць".

Удзельніца акцыі Крысціна адзначыла, што 5 год ужо гэтак не мылі праспэкт, як зараз, прычым толькі гэты кавалак. 

Паводле інфармацыі ад назіральнікаў БХК, пратаколы на ўдзельнікаў акцыі складалі 2-х відаў: па артыкулу 23.4 (непарадкаванне міліцыі) і артыкулу 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) Кодэксу аб адміністрацыйнай адказнасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео