BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕГУ абяцае працягнуць дзейнасць і без падтрымкі скандынаўскіх краін

13.05.2016
ЕГУ абяцае працягнуць дзейнасць і без падтрымкі скандынаўскіх краін
Кіраўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні мяркуе важным падзяліцца наступнымі ўдакладеннямі ў дачыненні да заявы Рады Міністраў Паўночных краін ад 11 траўня.

Нагадаем, 11 траўня стала вядома, што скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Як гаворыцца ў паведамленні сайта Паўночнай рады — рады міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі, гэта адбываецца ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў. Падкрэсліваецца, што рашэнне асноўваецца на выніках працэсу, у якім прадметам абмеркавання былі роля і стратэгія ўніверсітэта.

«Супольнасць ЕГУ выказвае падзяку за непасрэдную фінансавую падтрымку з боку шматлікіх донараў універсітэта, у тым ліку Рады Міністраў Паўночных краін, накіраваную на забеспячэнне фінансавай падтрымкі і стыпендый для студэнтаў з Беларусі, якія атрымліваюць якасную еўрапейскую вышэйшую адукацыю ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве ЕГУ. - Як і ў кожным асобным выпадку, донары штогод переглядаюць уласныя прыярытэтныя накірункі фінансавай падтрымкі, зыходзячы з асноўных палітычных і эканамічных выклікаў у асобных рэгіёнах і ў свеце агулам. ЕГУ з паразуменнем ставіцца да надзвычайных выклікаў, якія сёння суправаджаюць міграцыйны крызіс у Еўропе, і нядаўняга рашэння Рады Міністраў Паўночных краін па аказанні фінансавай дапамогі для вырашэння гэтага пытання. Рада Міністраў Паўночных краін з’яўляецца адным са шматлікіх донараў універсітэта, і фінансавая падтрымка з яе боку адасобленая ад ахвяраванняў індывідуальных урадаў Паўночных краін (г.з. Швецыі, Фінляндыі, Даніі і інш.). ЕГУ шчыра разлічвае на тое, каб пабачыць Раду Міністраў Паўночных краін у ліку донараў універсітэта ў найбліжайшай будучыні».

ЕГУ «застаецца верным сваёй першапачатковай місіі па ўмацаванні пазіцый Беларусі на палітычнай, адукацыйнай і культурнай мапе Еўропы і Заходняга свету». Кіраўніцтва ЕГУ абяцае, «прызнаючы складаныя эканамічныя выклікі сучаснай Беларусі», зрабіць «прыёмную кампанію ЕГУ 2016 года яшчэ больш адкрытай і даступнай для абітурыентаў з Беларусі». ЕГУ ўводзіць бесплатныя месцы на ўсіх бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах, а таксама зніжае максімальны гадавы кошт навучання на вочным аддзяленні бакалаўрскіх праграм з 2500 да 2000 еўра для грамадзян і пастаянных рэзідэнтаў Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео