BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне ЕГУ

12.05.2016
Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне ЕГУ
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт можа застацца без галоўных сваіх фундатараў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Паўночнай рады — рады міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі.

Як гаворыцца ў тлумачэнні, гэта адбываецца ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў. Падкрэсліваецца, што рашэнне асноўваецца на выніках працэсу, у якім прадметам абмеркавання былі роля і стратэгія ўніверсітэта.

Рашэнне можа быць таксама звязана з шэрагам скандалаў унутры ЕГУ, у прыватнасці, з прызначэннем рэктарам Дэвіда Поліка, а прэзідэнтам — Анатоля Міхайлава. Нядаўна Паўночная рада замаўляла аўдыт фінансавай дзейнасці універсітэта, які выявіў магчымыя злоўжыванні з боку цяперашняй адміністрацыі.

Скандынаўскія краіны былі сярод галоўных фундатараў ЕГУ, разам з Еўракамісіяй, паведамляе "Наша Ніва".

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт - прыватны некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ўніверсітэта беларускімі ўладамі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю дзейнасць у Вільні. ЕГУ прапануе магчымасць атрымаць бакалаўрскую, магістарскую і доктарскую ступені па праграмах дзённай і завочнай формы навучання ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

На 1 кастрычніка 2015 г. колькасць студэнтаў складала каля 1100 асоб, 95% з каторых – грамадзяне Беларусі. Мовы выкладання – беларуская і руская, некаторыя курсы чытаюцца на англійскай, нямецкай і іншых мовах. ЕГУ займае 2-ое месца ў рэйтынгу прыватных універсітэтаў Літвы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео