BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бюджэтныя месцы ва ўніверсітэтах зноў скарачаюць

12.05.2016
Бюджэтныя месцы ва ўніверсітэтах зноў скарачаюць
Універсітэты сёлета зноў скароцяць колькасць бюджэтных месцаў — на сто студэнтаў менш змогуць вучыцца бясплатна.

Скарачэнні закранулі будаўнікоў, а для медыкаў наадварот месцаў стала больш.

"Гэта звязана са скарачэннем месцаў па некаторых спецыяльнасцях, напрыклад, па будаўнічых спецыяльнасцях, дзе ў нас дастаткова спецыялістаў", — падсумоўвае першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Ускосна пра гэта 3 траўня кажа і Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка краіны, вышэйшая адукацыя павінна быць элітарнай.

"Мы будзем заўсёды зыходзіць з гэтай патрэбы па колькаснаму і якасным складзе нашых абітурыентаў, будучых студэнтаў", — казаў тады Аляксандр Лукашэнка.

Гомельскі тэхнічны ўніверсітэт скарачае металургаў і ліцейшчыкаў. А найбольш набірае айцішнікаў: 140 месцаў супраць 115 у мінулым годзе. Сочаць за словамі кіраўніка краіны, бо на нарадзе ён таксама кажа пра павелічэнне колькасці месцаў на IT-спецыяльнасцях.

"Скарачэнне найбольш закранула механіка-тэхналагічны факультэт. Мы б яшчэ скарацілі, але больш нельга", — расказваюць у прыёмнай камісіі Гомельскага тэхнічнага.

Агулам на бюджэце тут будзе 370 месцаў.

У БДУ план прыёму амаль такі ж, як у мінулым годзе, як і ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова скарачае бюджэтныя месцы для гісторыкаў і павялічвае іх колькасць для педагогаў пачатковых класаў.

"Скарачаецца набор на гісторыю, бо незапатрабаваныя на рынку, скарачаецца па філалогіі. Але гэта не шмат. Павялічаны набор на “пачатковыя класы", — тлумачаць у прыёмнай камісіі.

Цяпер у сацыяльна арыентаванай краіне за ўласныя грошы вучыцца больш студэнтаў, чым за кошт бюджэту. З 63 тысяч месцаў для абітурыентаў толькі каля 28 тысяч — бясплатныя. І нават калі колькасць выпускнікоў школ павялічваецца, колькасць бюджэтныя месцаў скарачаецца, піша "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео