BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Задзіночанне беларускіх студэнтаў адродзяць

04.05.2016
Задзіночанне беларускіх студэнтаў адродзяць
Галоўнай у яго дзейнасці застанецца абарона правоў студэнтаў.

Найстарэйшая студэнцкая арганізацыя Беларусі «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» адновіць дзейнасць 5 траўня. Як заяўляюць удзельнікі, цяпер у Задзіночання «новая каманда, новыя мэты, свежыя ідэі і лепшыя традыцыі».

«Адраджэнне стала лагічным вынікам руху #студэнтысупраць, зімовых падзеяў, — распавядае Свабодзе актывістка ЗБС Алена Дзянішчыц. — Падчас акцыі выявіліся актыўныя студэнты, у якіх не было „даху“, якім трэба было аб’яднацца, каб далей ісці разам і дасягаць мэтаў: змагацца за акадэмічныя свабоды, удасканальваць вышэйшую адукацыю з боку студэнтаў. Таму і быў патрэбны незалежны студэнцкі рух — а такая арганізацыя была, і яна была вельмі добрая, але калі яе пазбавілі рэгістрацыі, усё заціхла».

«Задзіночанне беларускіх студэнтаў» утварылася ў 1989 годзе і было зарэгістраванае ў 1992-м. Задзіночанне яднала суполкі, якія ўтвараліся пры наяўнасці прынамсі трох сябраў ЗБС у месцы навучання, з'езд склікаўся раз на два гады. Уваходзіла ў Еўрапейскі звяз студэнтаў. Выдавала часопіс «Студэнцкая думка», «Студэнцкую газету», вяло сайт student.by (цяпер — studentby.org), выдавала музычныя альбомы. У 2001 годзе было пазбаўлена рэгістрацыі Мін’юстам, але працягвала дзейнасць.

Рэгістрацыі ў ЗБС няма і цяпер, але актывісты рыхтуюць дакументы і будуць намагацца зарэгістравацца. Арганізацыя мае дзейнічаць у розных напрамках, але галоўнай мэтай будзе абарона правоў студэнтаў. Яшчэ адной важнай рысай арганізацыі стане нацыянальная ідэя — праекты будуць намагацца рабіць па-беларуску, галоўная версія сайта будзе беларускамоўнай. Расейскамоўных у ЗБС абяцаюць «не прыцясняць».

Ці рэальна ў Беларусі абараніць студэнта, якога можна проста выключыць з універсітэту?

«Ну трэба ж старацца, правільна? Не можам жа мы сядзець і нічога не рабіць, — тлумачыць Дзянішчыц. — Я прыядналася да ЗБС, бо ў мяне было размеркаванне і я баялася, што мне будуць помсціць за мае актыўнасці. Можна было не баяцца — усё адно адпомсцілі.

Рабіць усё можна толькі знізу, бо зверху змяніць нічога немагчыма. На любыя пытанні ідзе аднолькавы адказ: усё зроблена згодна нарматыўным актам, ёсць такі кодэкс і такі акт. А ніякай дапамогі ад дзяржавы студэнту не дачакацца. Так што студэнты павінны аб’яднацца, каб саміх сябе абараняць».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео