BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віталь Гуркоў: Грошы, якія мне сабралі, лепш перадаць у дзіцячы хоспіс

16.04.2016
Віталь Гуркоў: Грошы, якія мне сабралі, лепш перадаць у дзіцячы хоспіс
tarantino.by
Дзесяціразовы алімпійскі чэмпіён па тайскім боксе Віталь Гуркоў падзякаваў сваім прыхільнікам за тое, што яму сабралі грошы для паездкі на чэмпіянат свету, і распавёў, чаму адмаўляецца іх прымаць.

Днямі стала вядома, што знакаміты беларускі баец, які ў сакавіку стаў чэмпіёнам Беларусі па муай-тай, можа не паехаць на чэмпіянат свету, што стартуе 19 мая ў Швецыі.

“Цікава, ці знойдуць грошы чыноўнікі з Федэрацыі на спартсмена, ад якога яны пазбавіліся з-за яго музычнай дзейнасці. Час ідзе, а яснасці няма. Ці нам на канцэртах скрыначку паставіць з надпісам “Гуркову на чэмпіянат”?” – напісаў спартсмен у адкрытай суполцы ў Viber.

Пасля таго, як гэтая навіна з’явілася ў СМІ, у інтэрнэце быў абвешчаны збор грошай на ўдзел Віталя Гуркова ў чэмпіянаце. Праект атрымаў назву «Народны чэмпіён». І менш чым за суткі неабыякавыя людзі сабралі тры тысячы еўра, якія і былі неабходны для ўдзелу ў сусветным першынстве.

“Я, безумоўна, не чакаў, што падымецца такая хваля падтрымкі ды пачнецца збор грошай, – паведаміў Віталь Гуркоў “Народнай Волі”. – Гэта ж не мая была ініцыятыва, але ўсё вельмі ўразіла! Але гэтыя грошы я не вазьму, мне б хацелася іх выкарыстаць па-іншаму. Лепш іх перадаць у які-небудзь дзіцячы хоспіс. Каб яны пайшлі на дапамогу тым людзям, якім гэта жыццёва неабходна, а не на тое, каб Віталь Гуркоў паехаў у Швецыю. А на першынство і сам знайду магчымасць, як патрапіць”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео