BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прадпрымальнікі ствараюць прафсаюз і збіраюць подпісы для звароту ў Канстытуцыйны суд

11.04.2016
Прадпрымальнікі ствараюць прафсаюз і збіраюць подпісы для звароту ў Канстытуцыйны суд
euroradio.fm
Актывісты пачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам у Канстытуцыйны суд Беларусі і да Аляксандра Лукашэнкі

Група прадпрымальнікаў, якія вядуць змаганне за адмену 222 указу Аляксандра Лукашэнкі, пачалі збіраць 50 тысяч подпісаў, неабходных для звароту ў Канстытуцыйны суд Беларусі, да Аляксандра Лукашэнкі і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Мэта - дамагчыся адмены 222 указу Аляксандра Лукашэнкі, які абавязаў прадпрымальнікаў гандляваць толькі з выкарыстаннем сертыфікатаў на ўсе тавары, у тым ліку прывезеныя з Расіі, паведамляе "Радыё Свабода".

11 красавіка ініцыятыву агучылі прадпрымальнікі Анатоль Зьмітровіч, Алесь Макаеў, Мікалай Аўтуховіч, Аляксандар Абрамовіч, Мікалай Чарнавус, Міхаіл Латышаў, Тацяна Кірычэнка ды іншыя, якія называюць сябе «Камітэтам выратавання прадпрымальніцтва».

Таксама прадпрымальнікі абвясцілі пра намер стварыць свой уласны прафсаюз пад назвай «Салідарнасць». «Такая славутая назва абраная, каб людзі і ўлады ведалі, за што мы змагаемся», - патлумачыў прадпрымальнік з Ваўкавыску, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч.

Іншыя дадалі, што асноўная мэта прафсаюзу - бараніць прадпрымальнікаў ад пераследу ўладаў за пратэставыя дзеянні. Затрымку са стварэннем прадпрымальніцкай «Салідарнасці» актывісты патлумачылі падзелам руху на розныя плыні, адну з якіх узначальвае Анатоль Шумчанка.

«Гэтая стратэгія складаецца з трох напрамкаў. Першы - гэта інфармацыйны. Тут пачнём са звароту да Лукашэнкі і ў Канстытуцыйны суд. Але, каб яго разгледзелі, нам патрэбна сабраць 50 тысяч подпісаў. Таксама звернемся ў Цэнтравыбаркам з прапановай увесьці прадпрымальнікаў у выбарчыя камісіі і прапануем сваіх прадстаўнікоў на Ўсебеларускі сход.

Другі напрамак - мабілізацыйны. Тут мы маем намер максімальна павялічыць структуру, адкрыць нашы філіі ў абласных і раённых гарадах. І, нарэшце, маем намер, акрамя стварэньня свайго прафсаюзу пад назвай „Салідарнасць“, узяць удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Будзем вылучаць сваіх прадстаўнікоў, тым больш што подпісы за вылучэнне ў асяродздзі прадпрымальнікаў збіраць зручней», - распавёў Шумчанка пра планы.

Паводле прадпрымальнікаў, сваю стратэгію яны мяркуюць рэалізаваць за паўгода — і дамагчыся за гэты час адмены 222 указу ды іншых актаў, якія замінаюць «прадпрымальнікам выжываць».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео