BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Людзі, якім не ўсё роўна (ФОТА)

09.04.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Людзі, якім не ўсё роўна (ФОТА)
Сёння ў Беларусі пройдзе глабальная акцыя па прыборцы смецця "Зробім!".

Акцыя – частка сусветнага руху “Let's Do It!”, які аб'ядноўвае 112 краін і 14 млн валанцёраў. Яго ўдзельнікі прыбіраюць месцы, дзе ўтварыліся стыхійныя звалкі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, пляжы, берагі вадаёмаў.

Прыборка ў гарадах звычайна не патрабуецца, бо цэнтр дастаткова добра прыбіраюць камунальныя службы. Праблемы пачынаюцца бліжэй да ўскраін – у лесапаркавых зонах і месцах «культурнага адпачынку» за горадам. У лясах часта можна знайсці сапраўдныя звалкі. Людзі скідаюць смецце ў яму, лічачы, што пазбавіліся ад яго, але на самой справе смецце нікуды не знікае, а працягвае гадамі ляжаць, забруджваючы глебу, ваду і паветра, лічаць арганізатары акцыі. Адна з іх, Надзея Дубоўская, расказала Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, для чаго гэта патрэбна.

Леташняя акцыя ў Магілёве

– Пазначана, што на прыборку выйдуць людзі ў больш чым 30 населеных пунктах краіны. Як выбіралі гэтыя месцы? Ці яны самыя брудныя?

– Так, на ўборку 9 красавіка выйдзе, мабыць, нават больш населенных пунктаў (гэта і вялікія гарады, і аграгарадкі, і вёскі). Іх ніхто не выбіраў, гэта проста мясціны, людзі з якіх выказалі жаданне паўдзельнічаць у акцыі: арганізаваць сваю ўборку ці спрычыніцца да той, якую арганізаваў нехта іншы.

Але з колькасці адзначаных брудных кропак на мапе ў пэўным горадзе можно зрабіць, хутчэй, вынік не дзе больш за ўсё смецця, а дзе самыя актыўныя людзі. 

– А што гэта за людзі, арганізацыі, якія далучаюцца да акцыі? І для чаго?

– Да акцыі далучаюцца звычайныя людзі, якім не ўсё роўна, як выглядае іх родная краіна. Яны кажуць, што ім непрыемна хадзіць побач са смеццем, гадаваць дзяцей у брудным асяроддзі. Гэта і моладзь, і бацькі з дзецьмі, у гэтым годзе падключыліся актыўныя пенсіянеры.

Бізнес актыўна падхапіў ідэю валанцёрскай акцыі. Наш партнёр – дошка бясплатных аб'яваў Куфар – ладзіць сваю ўборку ў Брылевічах. Кампанія Velcom будзе добраўпарадкаваць тэрыторыю дома-музея Ваньковічаў, а кампанія EPAM Systems тэрыторыю вакол Парка высокіх тэхналогій. 

Прыбранае смецце ў Гродне

– Акцыя праводзіцца ўжо не першы раз, можаце расказаць пра папярэднія вынікі?

– Акцыя ў Беларусі праходзіць з 2012 года, а ўвогуле яна пачалася ў Эстоніі ў 2008 годзе. Кожны год у "Зробім!" удзельнічае больш людзей, чым у папярэдні. Напрыкад, у 2015 годзе на ўборкі выйшлі каля 1500 валанцёраў па ўсёй краіне, якія сабралі 112 тон смецця. Мяркуем, што ў гэтым годзе будзе больш удзельнікаў.

– Акцыя праходзіць толькі адзін дзень, ці будуць паўторы? Ці стане ініцыятыва "Зробім!" альтэрнатывай суботнікам?

– Вялікая акцыя – адзін дзень, але мы не плануем спыняць дзейнасць пасля 9 красавіка. Напрацягу года кожны можа, карыстаючыся нашай інфармацыяй, зладзіць уборку пад эгідай "Зробім!". Мы б нават хацелі, каб гэты рух стаў дэцэнтралізаваным і "пайшоў у народ".

– Як можна далучыцца да прыборкі?

– Можна паглядзець спіс адкрытых прыборак тут, абраць зручную, звязацца з яе арганізатарам і выходзіць прыбіраць. А можна зладзіць сваю. Для гэтага трэба прачытаць нашыя парады, знайсці на мапе вольную брудную кропку і сабраць, напрыклад, сяброў і суседзяў ці незнаёмых аднадумцаў праз сацсеткі.

У Беларусі акцыю каардынуе аргкамітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўстановы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, таварыства “Зялёная сетка”, фонду “Інтэракцыя”, ГА “Мінскае роварнае таварыства”, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео