BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пачаўся збор подпісаў мінчан у межах кампаніі «За чыстую ваду»

08.04.2016
Пачаўся збор подпісаў мінчан у межах кампаніі «За чыстую ваду»
У межах кампаніі падрыхтаваны тэкст калектыўнага звароту ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, Палату прадстаўнікоў, Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў і ў УП «Мінскводаканал».

У 2016 годзе споўнілася 40 гадоў, як жыхары Фрунзенскага, Маскоўскага і часткі Кастрычніцкага раёнаў Мінска п'юць хлараваную ваду з Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. А у 2018 годзе споўніцца 10 гадоў, як чыноўнікі пачалі «прапрацоўваць пытанне» пераходу Мінска на 100% водазабеспячэнне з падземных крыніц да 2020 года, паведамляе "Наша Ніва".

Спробы дамагчыся ад чыноўнікаў Мінгарвыканкама і супрацоўнікаў Мінскводаканала справаздачы аб праведзенай працы і канкрэтных планах ні да чаго не прывялі. У сувязі з гэтым грамадская ініцыятыва «Наша Кунцаўшчына» пачала публічную кампанію «За чыстую ваду!» Мэта кампаніі — аб'яднаць мінчан вакол праблемы хларавання вады і абавязаць чыноўнікаў даць справаздачу аб тым, што ўжо зроблена, заахвоціць Мінгарвыканкам і ўрад Беларусі выканаць свае абяцанні і цалкам перавесці Мінск на спажыванне вады з падземных крыніц.

Даведацца падрабязнасці, а таксама падпісаць зварот можна тут.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео