BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Каліценя: Краўдфандынг дае магчымасць адчуць сябе чалавекам, ад якога нешта залежыць

18.03.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Леанід Каліценя: Краўдфандынг дае магчымасць адчуць сябе чалавекам, ад якога нешта залежыць
Чаму сацыяльная драма Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя” – гэта больш, чым кіно, і для чаго яна патрэбна беларусам.

Нядаўна нам расказалі, як зняць сацыяльнае кіно ў сацыяльна арыентаванай дзяржаве, і зрабіць гэта пры дапамозе грамадскасці. Стужка “Душы мёртвыя” распавядае пра беларускае прадпрыемства, супрацоўнікамі якога з'яўляюцца людзі з інваліднасцю. У Беларусі на цяперашні час гэта фільм-рэкардсмен: 28 хвілін зняты адным планам (без паўз, дубляў, мантажу) – так доўга адным планам у нас яшчэ не здымалі. 

З часу старту кампаніі па зборы сродкаў на краўдфандынгу запісалі 90% гука, больш чым на палову зрабілі колеракарэкцыю, пішацца музыка. Пра тое, для чаго ўсё гэта робіцца і што ў выніку дасць, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” расказаў прадзюсар фільма Леанід Каліценя.

– Чаму важна, каб фільм выйшаў?

– Для мяне гэта творчая работа, якая, калі казаць для Беларусі, зроблена на іншым тэхнічным узроўні, чым заўсёды робіцца кароткі метр. Я маю на ўвазе драматургію і работу аператара.

“Душы мёртвыя” – другая праца ў кіно Віктара Красоўскага. Першая – “Вартаўнік” (“Сторож”) была прадстаўлена на Bulbamovie-2014, і калі я ўбачыў яе, захацеў зрабіць праект з гэтым рэжысёрам. Бо ўсё было зроблена настолькі прэцызіённа, як у швейцарскім гадзінніку. Звычайны стыль беларускага кінематографа – “давайце мы што-небудзь зробім, а пасля гэта выдадзім за стыль”. У Віктара – нічога падобнага, ён робіць альбо вельмі добра, альбо ўвогуле не выпускае работу.

– Чаму гэта цікава для вас – зразумела. А чаму гэта павінна быць цікава гледачу?

– Кіно – гэта спосаб убачыць сябе. У Беларусі няма кіно пра свае праблемы. Яно ў нас альбо гістарычнае пра партызан, альбо абстрактна-глабальнае пра шпіёнаў. Але не пра нас. А Віктару Красоўскаму і сцэнарысту Сяргею Анцалевічу ўдалося зрабіць “фатаграфію” грамадства, і некаторыя яе дэталі падказваюць нам, што гэта не Смаленск, Кіеў ці Варшава. Гэта дзесьці ў Беларусі. Фільм трапляе ў нерв. У ім здымаліся акцёры з інваліднасцю, але тут не ліюцца слёзы па іх горкім лёсе. Усе, хто паўдзельнічае ў праекце, атрымаюць асалоду ад цікавага і вельмі сучаснага кіно.

– Пра ўдзел. Кожны можа далучыцца да праекта на краўдфандынгавай платформе Ulej. Чаму ўсё ж краўдфандынг?

– У цэлым аб'ём рынку краўдфандынгу ў свеце перавысіў $ 16 млрд у 2014 годзе, а ў 2015-м вырас, у параўнанні з гэтай лічбай, больш чым удвая – да $ 34 млрд. Гэта вобласць эканомікі, якая хутка расце. Але, у адрозненне ад звычайнай эканомікі, краўдфандынг узбагачае ўсіх удзельнікаў. Ён дае магчымасць адчуць сябе чалавекам, ад якога нешта залежыць. Гэта новая ступень свабоды, але, як вядома, “свабода заўсёды прыходзіць голай”.
У нас грамадскасць у краўдфандынгу ёсць, але ўдзельнічае больш у сацыяльных праектах. Трэба дапамагчы хоспісу – што абсалютна правільна – ці пабудаваць якую-небудзь лесвіцу, стаянку для ровараў. Такое прамое дзеянне. А праца з культурнымі праектамі – гэта не прамое дзеянне, але, магчыма, нават больш важнае. Віктар Цой асабіста не хадзіў на барыкады да Белага дома, але яго песні там спявалі тыя, хто мяняў савецкі рэжым.
Краўдфандынг – гэта не падаянне і не ахвяраванне, гэта саўдзел. Калі ў 2014 годзе людзі падтрымалі на краўдфандынгу фільм “Граф у апельсінах”, атмасфера на прэм’еры па ўзроўні чалавечага яднання і радасці была большай, чым на стадыёне, калі выйграе любімая каманда. Гэта агромнае натхненне. Такія перажыванні – тое, што патрэбна людзям, калі кругом крызіс. Укладваючыся ў такія праекты, бачыш будучыню. А калі штодня думаць толькі пра тое, як зарабіць на хлеб, апынешся ў сітуацыі осліка, які па коле ходзіць за морквай.

Гэты прыклад часта прыводзіць Уладзімір Мацкевіч: першыя параходы былі квадратнымі, смярдзючымі, у параўнанні з паруснікамі – кашмарнымі. Але за імі была будучыня!

– Тады раскажыце пра бонусы, якія дастануцца тым, хто падтрымае праект.

– У нашым праекце асноўная плюшка ў тым, што вы проста купляеце два квіткі ў кінатэатр на прагляд гэтага фільма першымі. Прычым гэта будзе прагляд са спецыялістамі, з “круглым сталом”, з маладымі рэжысёрамі, з якімі можна пагутарыць. Фактычна, гэта культурнае мерапрыемства даволі высокага ўзроўню, на якое можна трапіць, пакінуўшы 250 тысяч. Калі гэта вялікая сума, то можна перавесці менш і атрымаць прыемныя дробязі ў выглядзе магніта на лядоўню. Прыйдзе стомлены чалавек дадому, гляне на магніт і падумае, што “я не проста працую незразумела для чаго, а ўдзельнічаю ў праектах, якія нешта значаць”.

Будзе абмежаваная серыя кубкаў для тых, хто інвестуе ў праект 500 тысяч, іх дызайн цяпер распрацоўваецца. Кубкі будзе вырабляць прадпрыемства “Дарога ў жыццё”, дзе працуюць людзі з абмежаванымі магчмасцямі.

За два мільёны рублёў можна атрымаць індывідуальны майстар-клас па акцёрскім майстэрстве ад прафесіянала. Тыя, хто перавядзе больш за гэтую суму, трапляюць у спіс ганаровых суаўтараў, а таксама атрымліваюць магчымасць размясціць тытр спонсара напачатку фільма. 

– Калі казаць пра акцёраў, то падабраўся даволі цікавы склад: ад непрафесіяналаў да сапраўдных зорак. Як атрымалася задзейнічаць іх у адной стужцы?

– Кастынг праводзлі Віктар Красоўскі, Сяргей Анцалевіч і Аляксандр Яфрэмаў. Сцэнар цікавы і складаны, таму пагаджаліся на ўдзел амаль усе, калі дазваляў расклад. Акцёр Купалаўскага тэатра Генадзь Фамін прызнаўся, што яму праект падаўся па-чалавечы хвалюючым і нераўнадушным. А калі казаць простаму абывацелю, чаму трэба паглядзець гэты фільм, – таму што ў ім Павел Южакоў-Харланчук здымаўся. Гэта, без сумневу, зорка, а на зорак трэба хадзіць.

Адна з асаблівасцяў беларускага “самапальнага” кіно – набіраць непрафесіяналаў. Гэта добра, каб выйсці за рамкі. Але ёсць рэчы, якія трэба рабіць дасканала, таму запрашэнне прафесійных акцёраў – гэта правільны ход.

– Кіно робяць не для таго, каб пакласці на паліцу. Як плануеце развіваць праект?

– Мы працуем для таго, каб у фільма была добрая фестывальная гісторыя. У ім усё для гэтага ёсць: і драматургія, і камера. Мы паказвалі рабочы матэрыял некалькім спецыялістам з кінасферы, і яны кажуць, што фільм стане пэўнай вехай у фестывалях, на “Душы мёртвыя” будуць раўняцца. Быць суаўтарам такога праекта не толькі важна, а і проста прыемна.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео