BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаны конкурс увекавечвання памяці ахвяр рэпрэсій “Курапаты - народны мемарыял”

05.03.2016
Абвешчаны конкурс увекавечвання памяці ахвяр рэпрэсій “Курапаты - народны мемарыял”
Вынікі раскопак у Курапатах. Фота з архіву гісторыка Ігара Кузняцова
4 сакавіка ў Мінску на пасяджэнні аргкамітэту адкрытага конкурсу зацверджана канцэпцыя і ўмовы гэтага творчага спаборніцтва пад дэвізам “Праз Курапаты - да пакаяння”.

У аргкамітэт конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў”, суполкі “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, грамадскіх аб’яднанняў “Хрысціянская злучнасць “Курапаты” і “Дыярыуш”, Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, электроннага архіву “Вытокі”, прафсаюзу РЭП, "Арт-Сядзібы", цэнтру “Супольнасць” і праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Конкурс на лепшую ідэю мемарыялізацыі Курапатаў і на лепшы твор пластычных мастацтваў (архітэктурны праект, скульптура, жывапіс, графіка, арт-аб’ект, фатаграфіка і відэаінсталяцыя) па курапацкай тэматыцы праводзіцца ў тры этапы з 10 сакавіка па 30 лістапада 2016 года, паведамляе "Новы час".

Вынікі конкурсу будуць дэманстравацца на II дакументальна-мастацкай выставе “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”, запланаванай у Мінску на канец года. Падчас гэтай выставы журы конкурсу вызначыць працы-пераможцы і адзначыць іх ганаровымі ўзнагародамі. На ўсіх этапах конкурсу грамадства будзе інфармавацца пра хаду творчага спаборніцтва і прадстаўленыя працы.

Мэты конкурсу - ушанаванне памяці ахвяраў савецкага бальшавіцкага рэжыму ў Беларусі, прыцягненне ўвагі грамадства да тэмы рэпрэсій і пашырэнне гістарычных ведаў, падтрымка творцаў, якія звяртаюцца да маральнай і гістарычнай тэматыкі, распрацоўка прапановаў і канцэпцый развіцця народнага мемарыялу ў Курапатах і мемарыялаў у іншых месцах масавых бальшавіцкіх рэпрэсій у краіне.

Для творчага ўвасаблення прапануюцца наступныя тэмы: трагедыя беларускага народу і кожнага асобнага чалавека, які стаў ахвярай бальшавіцкай катавальнай сістэмы; гістарычная памяць і пакаянне, неабходныя для сталення нацыі; народны мемарыял як форма ўшанавання памяці ахвяраў бальшавізму.

Удзельнікамі конкурсу можа стаць кожны паўнагадовы грамадзянін Беларусі ці іншай краіны, а таксама калектыў аўтараў, якія прадставяць творчую працу адпаведна ўмовам спаборніцтва.

На першым этапе (10 сакавіка - 31 жніўня) удзельнікі прадстаўляюць журы сваю працу ў электронным варыянце. Гаворка ідзе пра выяву (выявы), якая дае дастаткова поўнае ўяўленне пра характар аб'екта, а таксама кароткае (да 2 000 знакаў) тэкставае апісанне, якое ўключае назву і знешнія параметры аб'екта (памер, матэрыял, умовы існавання). Пры гэтым запаўняецца “Форма ўдзельніка конкурсу”, што ўключае звесткі пра аўтара (аўтараў) працы.

На другім этапе (1 верасня - 15 кастрычніка) удзельнікі дастаўляюць у Мінск працы, адабраныя журы для выставы. Аргкамітэт фармуе экспазіцыю выставы і рыхтуе адпаведныя інфармацыйныя матэрыялы.

На трэцім этапе (16 кастрычніка - 30 лістапада) падчас правядзення выставы журы вызначае пераможцаў конкурсу і ўзнагароджвае іх.

Мяркуецца вызначыць 3 творы-пераможцы, 3 працы з заахвочвальнымі прызамі і 1 твор уганараваць прызам ад наведвальнікаў выставы і інтэрнэт-рэсурсу конкурсу.

Усе працы, якія адпавядаюць умовам спаборніцтва, будуць прадстаўленыя на інтэрнэт-рэсурсе конкурсу, а ўсе творы - удзельнікі выставы будуць уключаныя ў яе друкаваны каталог.

Палажэнне конкурсу будзе накіравана творчым саюзам краіны, а таксама кіраўніцтву Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і грамадзянскай ініцыятывы “Рада беларускай інтэлігенцыі”.

Апроч таго, 10 сакавіка, у дзень старту конкурсу, ягоны аргкамітэт правядзе ў сталіцы прэсавую канферэнцыю для беларускіх і замежных журналістаў. На прэсавай канферэнцыі будзе агалошаная ўся неабходная інфармацыя пра конкурс.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео