BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каб дабіцца самакіравання, студэнты танчаць каля сваіх універсітэтаў

27.02.2016
Каб дабіцца самакіравання, студэнты танчаць каля сваіх універсітэтаў
svaboda.org
Студэнты мінскіх ВНУ запісалі відэаролік, дзе яны танчаць каля ўваходаў у свае ўніверсітэты.

Такім чынам яны спрабуюць прыцягнуць увагу Міністэрства адукацыі да рэформаў у акадэмічнай сферы.

«Што мы можам зрабіць у такіх умовах, калі Міністэрства адукацыі і слухаць не хоча простых студэнтаў альбо незалежныя студэнцкія арганізацыі? Толькі танчыць!», — напісана на сайце кампаніі Studwatch, якая стварыла першае відэа танцаў за рэформы.

Як апавяла Свабодзе Саша Кузьміч з ініцыятывы StudWatch, танцы тут разглядаюць як крэатыўны спосаб распаўсюдзіць інфармацыю пра праблемы студэнтаў.

«Здаецца, такога ў Беларусі яшчэ не было, — кажа Кузьміч. — Налепкі, якія распаўсюджвалі „Студэнтысупраць“, адміністрацыя называла вандалізмам.

Улёткі — гэта сумна. А вось танцы — гэта весела, іх немагчыма дыскрэдытаваць, і да такога хочацца далучыцца».

У дзьвюххвілінным роліку з тузін студэнтаў танчаць каля галоўных уваходаў у розныя мінскія вучэльні. Субтытрамі да роліка прапісаныя патрабаванні, якія выстаўляюць студэнты: акадэмічная свабода, свабода аб’яднанняў, транспарэнтнасць бюджэту, сучасныя тэхналогіі, адмена платных пераздачаў і сапраўднае студэнцкае самакіраванне.

«Гэта рыхтуе глебу для асэнсаванага дыялогу пра рэформы, — кажа Кузьміч. — Самі танцы, вядома, нічога не вырашаць, але варта падняць тэму рэформаў у вышэйшай адукацыі, якія павінны адбывацца».

На звычайныя звароты студэнтаў адміністрацыя не звяртае ўвагі, і таму Studwatch вырашыла прыцягнуць увагу да нявырашаных праблемаў танцамі. Кампанія заклікае іншых студэнтаў працягваць флэшмоб ды выкладаць «рэфармісцкія» танцы ў сацсетках.

«Стаць такімі вядомымі, як IceBucketChallenge, малаверагодна, але будзе цудоўна, калі шмат студэнтаў выйдуць, — кажа Кузьміч. — Можна будзе паспрачацца са сцвярджэннем, што жыццё ёсць толькі ў Мінску. У рэгіёнах шмат годных ВНУ, дзе вучацца сумленныя студэнты, таму я больш за ўсё чакаю відэа менавіта адтуль».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео