BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бастунец узяў удзел у «Клубе рэдактараў»

27.02.2016
Бастунец узяў удзел у «Клубе рэдактараў»
Еўрарадыё
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец учора паўдзельнічаў у запісе перадачы «Клуб рэдактараў».

Яна з’явіцца ў эфіры ў нядзелю пасля праграмы «Галоўны эфір».

Андрэй Бастунец гаворыць, што перадача будавалася на такіх сюжэтах тыдня, як паседжанне дзяржсавета саюзнай дзяржавы ў Мінску і справа арыштаванага ва Украіне беларуса Васіля Парфянкова, аднак шмат увагі было прысвечана і праблемам журналісцкага асяродку. У тым ліку збіццю журналіста tut.by Паўла Дабравольскага.

«Я б сказаў, што Генадзь Давыдзька і Павел Якубовіч больш слухалі, чым гаварылі. Ніякіх агрэсіўных выпадаў не было, ніхто не называў незалежную прэсу антыдзяржаўнай. Я б увогуле адзначыў, што суразмоўцы ўвесь час падкрэслівалі важнасць дыялогу», — адзначыў Андрэй Бастунец.

Размоваў пра тое, ці ў «Клуб рэдактараў» будуць стала запрашаць кагосьці з недзяржаўных СМІ, ці гэта разавая акцыя, не было, піша "Наша Ніва".

Нагадаем, 12 лютага група журналістаў накіравала на адрас старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ліст з просьбай даць ім магчымасць выказацца ў “Клубе рэдактараў” з нагоды збіцця журналіста Паўла Дабравольскага. Першае запрашэнне паступіла на мінулым тыдні, за дзень да прызначанага запісу, калі Бастунец быў за межамі Беларусі. Ён вымушаны быў адмовіцца, запэўніўшы, што гатовы ўдзельнічаць у адной з наступных перадач.

Па звестках прэс-службы “БАЖ”, акрамя Андрэя Бастунца, ніхто з падпісантаў запрашэння на запіс 26 лютага не атрымліваў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео