BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шумчанка і Статкевіч падалі заяўку на Марш прадпрымальнікаў 14 сакавіка

23.02.2016
Шумчанка і Статкевіч падалі заяўку на Марш прадпрымальнікаў 14 сакавіка
svaboda.org
Старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка і палітык Мікола Статкевіч падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне шэсця ў Мінску ў панядзелак, 14 сакавіка.

Шэсце мае сабрацца ля Акадэміі навук а 13-й гадзіне, прайсці па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў. Пасля запланаваны мітынг у парку, ён мае пачацца а 14:30 і завершыцца а 16-й гадзіне, паведамляе Радыё Свабода.

Мітынг мае пачацца а 13-й гадзіне, завершыцца а 16-й. Меркаваная колькасць удзельнікаў, гаворыцца ў заяве на правядзенне мітынгу, — 1000 чалавек. Мэта шэсця — «абарона правоў і законных інтарэсаў індывідуальных прадпрымальнікаў». Калі заяву не задаволяць і шэсце не дазволяць, кажуць ініцыятары, 25 сакавіка людзі пойдуць у любое месца ў цэнтры Мінска і правядуць там несанкцыянаваную акцыю.

Раней «Перспектыва» планавала зладзіць мітынг у парку Дружбы народаў 15 лютага, але заяву на мітынг адклікалі яшчэ да разгляду. Як тлумачыў Шумчанка, тады ўлады паставілі ўмову: або перамовы ўладаў з прадстаўнікамі прадпрымальнікаў, або мітынг.

Перамовы адносна ўказу № 222, прынамсі з пункту гледжання «Перспектывы», зайшлі ў тупік: Шумчанка раней заяўляў, што працоўная група «забыла пра пытанні ІП».

Тым часам у Мінску ўжо двойчы, 14 лютага і 22 лютага, прайшлі несанкцыянаваныя акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы. Абедзьве абышліся без затрыманняў, хоць апошні раз у ролі «цітушак»выступілі супрацоўнікі камунальных служб. На акцыях прысутнічаў Статкевіч, Шумчанкі не было. На наступную несанкцыянаваную акцыю на Кастрычніцкай заклікалі прыходзіць у нядзелю, 28 лютага, а 15-й гадзіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео