BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Колькасць гадзін на беларускую мову павялічыцца за кошт скарачэння факультатываў

20.02.2016
Колькасць гадзін на беларускую мову павялічыцца за кошт скарачэння факультатываў
Sputnik/Віктар Талочка
Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна на прэс-канферэнцыі "Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы".

Як адзначыла Ірына Булаўкіна, павелічэнне колькасці гадзін на вывучэнне беларускай мовы адбудзецца за кошт скарачэння колькасці гадзін на факультатыўныя заняткі. "Тым самым максімальная нагрузка на вучня не будзе павялічана", - сказала яна.

Галоўны спецыяліст упраўлення растлумачыла, што з наступнага навучальнага года з другога класа ў школах, незалежна ад мовы навучання, на беларускую і рускую мовы адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін, як і на беларускае і рускае літаратурнае чытанне: на вывучэнне моў - тры гадзіны, літаратуры - дзве гадзіны ў тыдзень. Праз год новаўвядзенне з'явіцца ў другім-трэцім класах, праз два гады - у другім, трэцім і чацвёртым класах. "Такім чынам у пачатковай школе на працягу трох гадоў адбудзецца паступовы пераход да вывучэння дзвюх дзяржаўных моў у роўнай колькасці гадзін", - дадала Ірына Булаўкіна.

Увядзенне аднолькавай колькасці гадзін выклікана неабходнасцю стварэння роўных умоў вучням, якія навучаюцца ў беларускамоўных і рускамоўных школах, для вывучэння гэтых прадметаў і захавання прынцыпу пераемнасці на першай і другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі. У першым класе колькасць гадзін застанецца ранейшай, таму што вучні толькі пачынаюць вывучаць грамату, фарміруюцца базавыя веды, уменні і навыкі чытання і пісьма, піша БЕЛТА.

Загадчыца кафедры маладзёжнай палітыкі і сацыякультурнай камунікацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы кандыдат культуралогіі Людміла Кажухоўская ў сваю чаргу расказала, якія новаўвядзенні запланаваны для адукацыі настаўнікаў. "У гэтым годзе мы наладзілі цудоўную праграму павышэння кваліфікацыі "Беларуская мова як сродак педагагічнай, навуковай і творчай дзейнасці". Назіраем празмерную цікавасць выкладчыкаў да гэтай праграмы", - заўважыла яна. Паводле слоў Людмілы Кажухоўскай, з гэтага года ў праграму дзяржаўных навуковых даследаванняў уключаны заданні па стварэнні цэнтра сертыфікацыі беларускай мовы як замежнай, арыентаванага на замежных грамадзян. Будуць распрацаваны дзяржаўныя стандарты па беларускай мове як замежнай, тыпавыя, сертыфікацыйныя тэсты. "Спадзяюся, што вельмі хутка ў нас у Беларусі будзе дзяржаўны цэнтр сертыфікацыі беларускай мовы як замежнай", - рэзюмавала яна.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео