BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Удзельнікі акцыі на Дзень Волі падтрымаюць ІП

09.02.2016
Удзельнікі акцыі на Дзень Волі падтрымаюць ІП
salidarnasc.org
Асноўнай тэмай сёлетняй акцыі на Дзень Волі будзе абарона незалежнасці, але сацыяльна-эканамічныя лозунгі таксама будуць прысутнічаць.

Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Сёння ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 25 сакавіка Дня Волі.

Паводле слоў Янукевіча, удзельнікі аргкамітэту дамовіліся, што асновай ідэйнага напаўнення акцыі будзе зварот прэзідэнта Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды 25 сакавіка.

«Мы знаходзімся ў кантакце з Радай БНР, і цягам двух тыдняў чакаецца, што гэты зварот з'явіцца, і менавіта яго мы будзем у першую чаргу выкарыстоўваць. Падчас акцыі таксама будуць выкарыстоўвацца лозунгі сацыяльна-эканамічныя, будуць лозунгі ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Аднак асноўная тэма — гэта абарона незалежнасці. Будуць лозунгі супраць расійскіх вайсковых базаў, будуць лозунгі за выхад з усіх утварэнняў, якія супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі і дзе дамінуе Расія», — паведаміў палітык.

У аўторак, 16 лютага, у Мінгарвыканкам пададуць заяўку на правядзенне мітынгу-шэсця 25 сакавіка. Апазіцыя плануе пачаць збор удзельнікаў акцыі а 18-й гадзіне, правесці спачатку кароткі мітынг на пляцоўцы каля Акадэміі навук, а потым шэсце да помніка Янку Купалу і мітынг.

«Таксама сёння было прынята рашэнне, што 24 сакавіка а 18-й гадзіне ва Управе БНФ адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю вясны 1996 году — так званай „мінскай вясны-96“ (шэраг палітычных акцыяў беларускай апазіцыі ў перыяд з сакавіка па чэрвень 1996 году. — РС), якая сталася годным момантам у абароне беларускай незалежнасці і народным супраціве», — сказаў Янукевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео