BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку залічылі ў асабліва небяспечную катэгорыю вязняў

23.01.2016
Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку залічылі ў асабліва небяспечную катэгорыю вязняў
svaboda.org
У Магілёўскай турме праваабаронцу паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

Падставай стала рашэнне выязднога суда Аршанскага раёна, які змяніў Андрэю Бандарэнку месца адбыцця пакарання з калоніі на «крытую» турму за сталыя парушэнні турэмнага рэжыму. Пра гэта стала вядома пасля наведвання Андрэя Бандарэнкі адвакатам, паведаміў карэспандэнту Свабоды бацька былога палітвязня Валер Бандарэнка.

«Сёння ў Андрэя ў турме пабываў адвакат і распавёў, што сына залічылі ў гэтую самую небяспечную катэгорыю вязняў. Цяпер за ім будзе дадатковы пільны кантроль. Андрэй нязгодны з такімі характарыстыкамі і абавязкова будзе іх абскарджваць. Я таксама не пагаджуся, што сына запісалі фактычна ў тэрарысты. Спачатку беспрычынна „прыклеілі“ адзін статус, ганебны, цяпер, як яго знялі, прыдумалі іншы — „экстрэмісцкі“. А ўсё з-за некалькіх прыдуманых парушэнняў, кшталту пылу ў камеры. Таму таксама буду скардзіцца», — распавёў Валер Бандарэнка.

У канцы 2015 года Андрэя Бандарэнку з аршанскай калоніі, дзе ён сядзеў у адзіночцы, перавялі ў Магілёўскую турму, дзе змясцілі ў камеру разам з яшчэ двума вязнямі. «На ўмовы ня скардзіўся, выглядае нармальна», — паведаміў пра Бандарэнку яго адвакат. 

Былы вязень Магілёўскай «крытай» турмы Мікалай Статкевіч мяркуе, што Андрэя Бандарэнку з адзіночнай камеры змясцілі ў звычайную ў мэтах больш пільнага за ім кантролю. «Трэба ж ведаць, што ён гаворыць, якія ў яго настроі. Там абавязкова будзе „стукач“, які пра ўсё гэта будзе паведамляць», — казаў са спасылкай на ўласны досвед Мікалай Статкевіч.

Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэй Бандарэнка ў 2014 годзе быў асуджаны на 3 гады за злоснае хуліганства. Сваю віну на судзе Бандарэнка прызнаў часткова і ня выключыў, што па частцы эпізодаў справы стаў ахвярай правакацыі спецслужбаў. Меркаванні на гэты конт сярод беларускіх праваабаронцаў падзяліліся. Частка праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў заклікае прызнаць Андрэя Бандарэнку палітвязнем, вызваліць з турмы і перагледзець яго справу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео