BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Графіціст» Максім Пякарскі: У міліцэйскай управе вісіць сцяг ДНР

15.01.2016
«Графіціст» Максім Пякарскі: У міліцэйскай управе вісіць сцяг ДНР
"Наша Ніва"
25 студзеня ў Мінску пачнецца суд над «графіцістамі», якія ўлетку напісалі на будынках горада і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе...».

Максіма Пякарскага ў выніку будуць судзіць паводле артыкула аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці, Вадзіму Жаромскаму да гэтага абвінавачання дададзенае хуліганства ў складзе групы, Вячаславу Касінераву інкрымінаванае псаванне маёмасці. Пры гэтым з Максіма Пякарскага знялі абвінавачанне ў хуліганстве з асаблівым цынізмам, якое максімальна караецца 6 гадамі пазбаўлення волі.

Вэб-дызайнер Максім Пякарскі ў размове з карэспандэнтам Свабоды падзяліўся меркаваннем пра прычыны змены абвінавачання.

— Улады вырашылі, што цяжка будзе даказаць у нашых дзеяннях нейкі цынізм, калі нашы малюнкі нікому не пашкодзілі і не заклікалі да экстрэмізму, што вырашыла і экспертыза. Дый што потым рабіць з новымі палітвязнямі, калі давядзецца саджаць нас, як вымагаў той артыкул? Зноў адпускаць праз памілаванне? Але мы нават не прызнаём віны і па артыкулах, якія яны ўсё ж пакінулі — пра пашкоджанні ад графіці. Якія пашкоджанні бетоннаму плоту ці старому будынку вайсковай часці, на якіх і да нас былі малюнкі? І гэта ж не люднае грамадскае месца, таму ніякага парушэння грамадскага парадку з нашага боку не было. Відавочна, што ў самым горшым выпадку за нашы малюнкі можа быць адміністрацыйная адказнасць, але зусім не крымінальная. Але разгарнулі супроць нас вельмі жорсткую кампанію, трэба было неяк апраўдаць наш арышт, апраўдаць усе патрачаныя грошы. Адны экспертызы абышліся амаль у 80 мільёнаў.

— Адкуль у вас дадзеныя пра кошт экспертызаў? Ад следчых? І ўвогуле, якія ў вас уражанні пра людзей, якія вас затрымлівалі і вялі вашу справу? Няўжо яны шчыра лічылі вас злачынцамі за гэтыя надпісы?

— Пра вынікі экспертызаў мы даведаліся з матэрыялаў справы, мы ж з ёй знаёміліся. Экспертызы былі і па малюнках, і па адбітках пальцаў, і па фарбе ды гэтак далей. Усяго каля 20 экспертыз. Склалі кошты, і атрымалася такая сума — 80 мільёнаў. Што да стаўлення да нас операў з управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і супрацоўнікаў Следчага камітэту — яны паводзілі сябе вельмі нахабна і вельмі жорстка. Казалі нават гэтак, што мы нібыта сваімі дзеяннямі збіраліся ледзь не сарваць прэзідэнцкія выбары 2015 году. Успрымалі нас як экстрэмістаў, вельмі жорсткіх радыкалаў, якія нібыта хочуць тут арганізаваць свой Майдан. Гэта ў іх такі «пункт» — пра Майдан. Асабліва ў галоўнай управе барацьбы з арганізаванай злачыннасцю МУС. Там працуюць нават не столькі прыхільнікі цяперашняга беларускага рэжыму, колькі людзі прарасійскіх поглядаў. У іх у будынку на Рэвалюцыйнай вуліцы ў адным пакоі на сцяне я бачыў сцяг ДНР. То бок не трафей нейкі, а як сімвал вісіць гэты сцяг. Не дзіва, што да беларускай мовы там ставіліся вельмі адмоўна, і да нашых графіці — як да варожых. Адразу нам казалі, што мы не хутка выйдзем на волю, гадоў па 8 кожнаму абяцалі. Відаць было, што марылі на нас выслужыцца і не чакалі, што пойдзе гэткая хваля салідарнасці з намі і прыйдзецца пасля арышту вызваляць пад падпіску.

Гісторык паводле адукацыі Вячаслаў Касінераў, старэйшы з «графіцістаў», згадаў пра тое, як яго хворага ў кайданках ахоўвалі міліцыянты.

— З кантактаў з операмі я зразумеў іх мэты — не дазволіць ніякіх зменаў, ніякай грамадзкай актыўнасці, каб не было як на Майдане. Яны шчыра вераць, што гэта найгоршае зло, кажуць, што не дапусцяць, каб тут з'явіліся нейкія „новыя Леніны“, якія ўчыняць рэвалюцыю. А што да канвойных ды іншых звычайных міліцыянтаў, дык іх нічога не цікавіць, акрамя свайго заробку. Гэтыя людзі — проста „гопнікі“ ў пагонах, то бок службоўцы з менталітэтам вулічных хуліганаў, для якіх нічога не варта нават забіць, калі ёсць адпаведная інструкцыя. За два дні пад канвоем каля мяне змянілася каля 20 канвойных, я з імі размаўляў, чуў іх размовы паміж сабой. Пра тое, як нейкага бамжа збілі, як кагосьці палкай аддубасілі і гэтак далей — адсюль склалася агульнае ўражанне. Такі выпадак ужо са мной: я быў пасля аперацыі на сківіцы, пад абязбольвальным, але яны паўгадзіны абмяркоўвалі, як лепш мяне прыкаваць кайданкамі да ложка. У іх інструкцыя, а на чалавечыя пакуты можна не звяртаць увагі.

— Вы ў сваіх графіці заклікалі да таго, каб Беларусь стала беларускай. Пасля арышту і следства, пасля гэтага брутальнага адказу на вашы дзеянні з боку беларускіх уладаў ваша пазіцыя неяк змянілася?

— Не, пазіцыя наша засталася трывалай, ніхто з нас не разгубіўся, не пайшоў на саступкі. Можна сказаць нават, што ва ўмовах сучаснай Беларусі мы ацэньваем такую жорсткасць да нас як пэўную адзнаку важнасці нашых дзеянняў. Пакуль выглядае гэтак, што калі на цябе не заведзеная крымінальная справа і цябе не збіваюць міліцыянты, значыць, ты для іх нічога не варты. Хацелася б, каб адзнакі даваліся людзям іншым чынам, але ў нас пакуль гэтак. Таму мы робім сваю справу, як рабілі, ніхто не адрокся ад сваіх ідэалаў і меркаванняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео