BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕГУ сцвярджае, што больш за 60 % іх выпускнікоў вяртаюцца ў Беларусь і някепска зарабляюць

08.01.2016
ЕГУ сцвярджае, што больш за 60 % іх выпускнікоў вяртаюцца ў Беларусь і някепска зарабляюць
ehu.lt
Кожны другі выпускніг ЕГУ зарабляе вышэй сярэдняй штомесячнай зарплаты па Мінску.

ЕГУ аспаўсюдзіў статыстычную інфармацыю пра сваіх выпускнікоў.

Паводле прэс-рэліза ЕГУ, па дадзеных апытання, 62,2 % выпускнікоў ЕГУ жывуць у Беларусі, куды яны вярнуліся пасля навучання ў універсітэце. 83,3 % рэспандэнтаў маюць пастаяннае месца працы, якое ў большасці выпадкаў цалкам або часткова адпавядае кірунку навучання ў ЕГУ.

64,6 % выпускнікоў універсітэта працуюць у прыватным сектары эканомікі, 17,4 % - у няўрадавых арганізацыях, 10,1 % - у дзяржаўных установах Беларусі.

Пры гэтым 49,4 % выпускнікоў ЕГУ зарабляюць вышэй сярэдняй штомесячнай зарплаты па Мінску. На думку арганізатараў апытання, гэта з'яўляецца «важным паказчыкам кар'ерных дасягненняў» выпускнікоў ЕГУ, а таксама сведчыць аб высокай якасці адукацыі ў ВНУ, якое «дае выпускнікам шэраг пераваг і робіць іх запатрабаванымі на рынку працы Беларусі».

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе, у 2004-м - зачынены беларускімі ўладамі па ідэалагічных прычынах. Праз год універсітэт аднавіў працу ў Вільні. Ён з'яўляецца літоўскай ВНУ, але мае нефармальны статус беларускага універсітэта ў выгнанні. Фінансуе ЕГУ кааліцыя міжнародных донараў, якія падтрымліваюць універсітэт як альтэрнатыву дзяржаўным ВНУ Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео