BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ТБМ прапануе перайменаваць праспект Дзяржынскага ў вуліцу Касцюшкі

04.01.2016
ТБМ прапануе перайменаваць праспект Дзяржынскага ў вуліцу Касцюшкі
"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" звярнулася ў Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам з прапановай годна ўшанаваць памяць Тадэвуша Касцюшкі.

"У гэтым годзе 4 лютага споўніцца 270 гадоў з дня народзін нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі, імя якога шануюць акрамя Беларусі ў ЗША, Польшчы, Францыі і Расіі. У сувязі з гэтым просім Вас аб'явіць конкурс на выраб коннай скульптуры Касцюшкі, якую можна ўстанавіць у Мінску, а таксама на яго малой радзіме ў г. Косава Брэсцкай вобласці", - гаворыцца ў лісце, які арганізацыя даслала ў Міністэрства культуры.
Таксама на сайце ТБМ прыводзіцца зварот да старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. У ім гаворыцца, што ў сталіцы Беларусі, краіны, дзе нарадзіўся і вырас Тадэвуш Касцюшка, вуліцы ў яго гонар пакуль што няма.

"У сувязі з гэтым ТБМ прапануе ў гэтым годзе назваць у гонар Касцюшкі адну з вялікіх і прыгожых вуліц нашай сталіцы. Існуе думка, што гэта імя можна надаць праспекту Дзяржынскага, альбо той яго частцы, якая знаходзіцца бліжэй да гістарычнага цэнтра нашай сталіцы", - прапануюць актывісты.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка - ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.
Імем Касцюшкі названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Кракаве, Вільнюсе і іншых гарадах замежжа і Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео