BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адміністрацыя БДУ не плануе адмяняць плату за пераздачу запазычанасці

31.12.2015
Адміністрацыя БДУ не плануе адмяняць плату за пераздачу запазычанасці
Адміністрацыя БДУ не плануе адмяняць плату за пераздачу акадэмічнай запазычанасці. Такую выснову можна зрабіць па выніках сустрэчы рэктара са студэнтамі, якая прайшла 30 снежня ў Мінску.

На сустрэчу прыйшло некалькі студэнтаў, з кожным з якіх рэктар ВНУ Сяргей Абламейка і яшчэ два прадстаўнікі адміністрацыі размаўлялі індывідуальна, паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў аднаго з удзельнiкаў сустрэчы, на гэтае мерапрыемства запісалася каля 30 чалавек. Планавалася, што студэнты змогуць узняць пытанні, якія іх хвалююць: адмену платных пераздач, націск на актывістаў студэнцкага руху, стварэнне рэальнага органа студэнцкага самакіравання. Студэнт сказаў, што змог абмеркаваць усе гэтыя тэмы, аднак на кожнае пытанне «атрымаў фармальны кароткі адказ».

«Рэктар настойваў, — сказаў студэнт, — што ў БДУ няма націску на актывістаў руху «Студэнты супраць», а студэнцкае самакіраванне працуе эфектыўна. Рэктар таксама сказаў, што рашэнне аб увядзенні платы за пераздачу акадэмічнай запазычанасці прымалася не ў ВНУ, а «наверсе».

Суразмоўца БелаПАН адзначыў, што некаторыя студэнты, якія хацелі трапіць на сустрэчу з рэктарам, не прыйшлі на яе, бо пайшлі на суд над студэнтам філфака БДУ Глебам Вайкулем. Ён абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — студэнцкім маршы, які прайшоў 2 снежня ў Мінску, і быў аштрафаваны на 3,24 млн. рублёў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео