BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ва Ушачах адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну

27.12.2015
Ва Ушачах адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну
Фота: facebook.com/gleb.labadzenka
У райцэнтры Ушачы адкрыты і асвячоны помнік на магіле народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Яшчэ ў 1995 годзе ў вершы «Прашэнне» Барадулін напісаў пра тое, каб на яго магіле замест помнікаў быў усталяваны валун з крыжом: "Калі я адыду, пастаўце мне валун сівы І крыж на валуне".

15 лістапада пры дапамозе авіяцыі Міністрэства па надзвычайных сітуацыях ва Ушачах усталявалі помнік на магіле народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. 26 снежня помнік быў афіцыйна адкрыты і асвячоны.

На цырымоніі прысутнічалі ўдава паэта Валянціна Быкава - родная сястра народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, пісьменнік і апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі і мясцовыя жыхары, паведамляе "Радыё Свабода".

Помнік уяўляе сабой валун з высечаным крыжом і надпісам "Рыгор Барадулін. Сын. 1935  -2014".

Барадулін пахаваны на Ушацкім могілках побач з магілай сваёй маці. Устаноўка валуна - гэта выкананне волі Рыгора Барадуліна.

Праца над помнікам вялася паўгода, крыж Еўфрасінні Полацкай высек на камені скульптар Ігар Зосимович. Камень вагой 2,5 тоны дастаўлялі на магілу паэта верталётам МНС з вёскі Кублічы Ушацкага раёна - у гэтую вёску хадзіў у школу Васіль Быкаў.

Помнік створаны на грошы грамадскасці. У лютым міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў заявіў, што грошай на стварэнне помнікаў Рыгору Барадуліну, Васілю Быкаву і Генадзю Бураўкіну ў гэтым годзе грошай не будзе. Пытанні дзеля ўшанаваньня памяці гэтых вядомых беларусаў будуць разгледжаны "у бліжэйшы час, калі з'явіцца магчымасць", сказаў ён. "У бліжэйшы час - гэта можа быць і год, і два, і тры. Што тычыцца канкрэтнага тэрміну, то ўсё залежыць ад грошай. Вы ведаеце пра фінансавае, эканамічнае становішча", - дадаў кіраўнік Мінкульта.

Тым не менш, падчас цырымоніі адзін з ініцыятараў стварэння помніка журналіст Глеб Лабадзенка адзначыў унёсак мясцовых уладаў у справу ўстаноўкі помніка - яны арганізавалі будаўнічыя працы.

Рыгор Барадулін выдаў больш за 70 паэтычных зборнікаў, каля 30 зборнікаў перакладаў, шмат крытычных артыкулаў і эсэ. Яго творы перакладзены амаль на 40 моў. Паэт памёр у Мінску 2 сакавіка 2014 года ў 79 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео