BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску адбыўся суд над удзельнікам "Марша студэнтаў"

22.12.2015
У Мінску адбыўся суд над удзельнікам "Марша студэнтаў"
Павел Сяргей. Фота "Радыё Свабода"
Працягваецца пераслед удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту студэнтаў супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў, якая адбылася ў Мінску 2 снежня.

Аднаго з удзельнікаў “Марша студэнтаў”, актывіста Паўла Сяргея выклікалі ў суд Маскоўскага раёна на 16 гадзінаў 22 снежня. Адміністрацыйны пратакол быў складзены па ч.1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Працэс пачаўся ў 16-00. Суддзя забараніла журналістам весці фотаздымку. Затым яна не дазволіла выступіць адвакату, які хацеў прапанаваць далучыць да справы неабходныя матэрыялы, паколькі палічыла іх неістотнымі.

Адказчыка Паўла Сяргея не азнаёмілі з матэрыяламі справы.

Суддзя выдаліла аднаго з прысутных за тое, што ён перасеў на іншае месца. Яшчэ адно выдаленне - насмешкі над словамі сведкі.

Як паведамлялі раней праваабаронцы, 2 снежня былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на Яўгена Амелькова, Глеба Вайкуля. Дадзеныя Максіма Вінярскага і Паўла Вінаградава былі ўпісаны ў пратаколы, якія да канца не былі складзеныя на месцы правядзення акцыі.

Некаторых студэнтаў філфака БДУ, у тым ліку і Глеба Вайкуля, выклікалі на наступны дзень на камісію ў дэканат факультэта.

Як паведаміла "Свабодзе" каардынатарка праваабарончай арганізацыі «Вясна» Наста Лойка, Паўла Сяргея некалькі разоў спрабавалі выклікаць у міліцыю праз тэлефон для складання пратаколу. Аднак актывіст адмаўляўся прыходзіць, патрабуючы выслаць адпаведны пісьмовы пазоў. У выніку пратакол быў складзены без яго прысутнасці, а на мабільны тэлефон актывіст атрымаў смс-паведамленне, якім быў выкліканы ў суд.

Раней Павел Сяргей быў актывістам Маладога фронту, удзельнічаў у розных палітычных акцыях, неаднаразова яго прыцягвалі да адказнасці. Падчас масавых палітычных вайсковых прызываў быў забраны ў войска, адслужыў паўтара года, не прымаючы вайсковую прысягу. Па заканчэнні службы аднавіў грамадскую дзейнасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео