BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На таксіста Леаніда Кулакова склалі пратакол "за несанкцыянаваны пікет"

20.12.2015
На таксіста Леаніда Кулакова склалі пратакол "за несанкцыянаваны пікет"
Фота: Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Грамадскі актывіст абвінавачваецца ў правядзенні несанкцыянаванага пікету 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Леанід Кулакоў выйшаў на мінскі бульвар Талбухіна з плакатам, на якім было напісана "10 снежня — Дзень правоў чалавека. Жыццё дадзена Богам, а не катам".

"Гэтым тэкстам я хацеў падкрэсліць, што ўсе людзі роўныя і нікому не дадзена права караць іншых за іх погляды. Але пра Беларусь гэтага не скажаш. Вось нават за абарону правоў чалавека мяне збіраюцца пакараць. Чамусьці калі на дзень ВДВ у парку Чалюскінцаў, гэта насупраць месца, дзе я праводзіў пікет, гуляюць былыя дэсантнікі, іх ніхто не чапае. Я працую таксістам, але праблема правоў чалавека мне блізкая і ў гэты дзень я хацеў не толькі заявіць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі кепская, але і павіншаваць праваабаронцаў. Але аказваецца, што гэта адміністрацыйны праступак", — зазначыў Леанід Кулакоў у камэнтары для "Радыё Свабода".

Як паведаміў актывісту ўчастковы міліцыянт, у панядзелак 21 снежня адміністрацыйная справа Леаніда Кулакова будзе перададзеная ў Першамайскі суд Мінска. Чакаецца, што суд пройдзе ў пачатку тыдня.

У 2015 годзе актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў удзельнічаў у некалькіх акцыях салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пасля адседкі адміністрацыйнага арышту ў СІЗА Смалявіцкай міліцыі Леанід Кулакоў публічна скрытыкаваў умовы ў гэтай установе і дамогся правядзення там рамонту.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео