BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кліматычных абавязацельстваў недастаткова, каб прадухіліць награванне планеты

15.12.2015 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Кліматычных абавязацельстваў недастаткова, каб прадухіліць награванне планеты
У Парыжы завяршылася канферэнцыя па запавольванні змянення клімату. Беларусь на ёй узяла абавязацельствы не перавышаць працэнт шкодных выкідаў, якога мы яшчэ не дасягнулі.

Паводле фінальнага пагаднення канферэнцыі краіны-удзельніцы павінны будуць не дапускаць павышэння тэмпературы атмасферы планеты больш чым на 2°C, а ў ідэале падвышэнне павінна быць абмежавана 1,5°C. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала сустрэчу з беларускімі ўдзельнікамі канферэнцыі і даведалася аб выніках міжнародных перамоваў, а таксама аб тым, якую пазіцыю ў пытанні змянення клімату займае наша краіна.

– Ёсць рамачная канвенцыя ААН аб змяненні клімату, да яе быў прыняты Кіёцкі пратакол. Ён рэгуляваў абавязацельствы па скарачэнні шкодных выкідаў, якія ўзялі на сябе ўсе краіны. Аднак тэрмін дзеяння пратакола заканчваецца ў 2020 годзе, і яго трэба нечым замяніць, – распавяла кансультант па кліматычнай палітыцы таварыства “Зялёная сетка” Анастасія Бекіш. – У Кіёцкім пратаколе абавязацельствы па скарачэнні выкідаў мелі ўсяго 40 развітых багатых краін. А ў адпаведнасці з новым пагадненнем планы па скарачэнні выкідаў, а таксама па адаптацыі да іх прадставілі амаль усе дзяржавы свету – 180 краін.

Справа ў тым, што падчас стварэння канвенцыі і пратакола лідарамі па выкідах былі менавіта гэтыя багатыя паўночныя краіны. Але свет змяніўся, і цяпер больш за 60% глабальных выкідаў парніковых газаў прыходзіцца на краіны, што развіваюцца – Кітай, Індыю і іншыя. Таму сёлета дзяржавы прадставілі свае планы па скарачэнні выкідаў з 2020 па 2030 гады і тое, як яны збіраюцца адаптавацца да тых забруджванняў, што ўжо існуюць.

– Калі цяпер нічога не рабіць, то да канца стагоддзя тэмпература планеты вырасце на 4°C, а пры горшых умовах на 5°C. Гэта вельмі моцна паўплывае на тое, як устроены свет. Каб гэтага не здарылася, трэба абмяжоўваць выкіды. Вучоныя падлічылі, што бяспечная мяжа складзе 2°C, а для некаторых краін нават 1,5°C, – патлумачыла Анастасія Бекіш.

Каб скараціць выкіды, трэба сур’ёзна мяняць сусветную энергетычную сістэму. Для гэтага да сярэдзіны стагоддзя чалавецтва мусіць істотна знізіць спажыванне выкапнёвага паліва. Трэба будзе адмовіцца ад нафты, газа, вугалю і перайсці на аднаўляльныя крыніцы энергіі. Апроч гэтага – унядраць меры па энергаэфектыўнасці, мяняць тэхналогіі, нават рынкі.

– Нацыянальныя праграмы не з’яўляюцца часткай новага пагаднення, іх краіны прадастаўляюць самастойна, адпаведна, кантраляваць іх выкананне ніхто не зможа. Але мы спадзяемся, што яны ўсё ж будуць выконвацца, у адваротным выпадку гэта будзе моцны ўдар па іміджы краіны, – заўважае кансультант па кліматычнай палітыцы.

Аднак тое, што пагадненне прынята, яшчэ не азначае яго ратыфікацыю. Працэдура яго падпісання краінамі свету пачнецца 22 красавіка 2016 года. Пасля гэтага настане перыяд ратыфікацыі, і да 2020 года пагадненне павіна будзе ўступіць у сілу.

Кіраўнік праекта ПРААН-ГЭФ "Энергаэфектыўнасць у будынках" Аляксандр Грабянькоў удакладніў, што пэўны кантроль для краін у новым пратаколе ўсё ж прадугледжаны.

– Кожныя два гады краіны павінны даваць справаздачу аб тым, як яны рухаюцца да выканання сваіх абавязацельстваў, пераглядаць іх кожныя пяць гадоў. Я мушу прызнаць, што гэта будзе вельмі складаная праца, і ў мяне ёсць сумневы, што Міністэрства прыродных рэсурсаў адным ці двума людзьмі закрые пытанне справаздачнасці, – мяркуе Аляксандр Грабянькоў.

Паводле яго словаў, Беларусь абавязуецца не перавысіць колькасць шкодных выкідаў у памеры 72% ад узроўню 1990 года. Адметна, што цяпер гэтая лічба складае 67%. Атрымліваецца, да 2030 года наша краіна павысіць, а не знізіць узровень выкідаў. Аляксандр Грабянькоў звязвае гэтае разыходжанне з развіццём прамысловасці.

– У нас ВУП вырас з 1995 года амаль у 5 разоў пасля рэцэсіі. А выкіды з таго часу раслі з хуткасцю прыкладна 0,4% на год. Прагнозы паказваюць, што мы яшчэ не дайшлі да піка. У нас яшчэ не хапае ні інфраструктуры, ні ведаў, ні тэхналогій.

Але ў той жа час, па словах эксперта, скарачаць выкіды і пераходзіць на аднаўляльныя крыніцы энергіі выгадна для Беларусі нават з таго пункту гледжання, што мы перастанем быць залежнымі ад расійскага газу ў плане энергетыкі.

Адметна, што не дасягнуў свайго максімуму па шкодных выкідах нават Кітай – там колькасць выкідаў усё яшчэ расце да яго. А відавочнае зніжэнне ідзе цяпер у Амерыцы.

Аднак нават па самых аптымістычных прагнозах абавязацельстваў, якія далі краіны, недастаткова для таго, каб устанавіць максімальны рост тэмпературы да 2°C.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео