BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Маханько: У нас існуе высокая ступень прымальнасці гвалту над дзецьмі

13.12.2015 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Андрэй Маханько: У нас існуе высокая ступень прымальнасці гвалту над дзецьмі
У Беларусі стартавала кампанія па зборы сродкаў на кнігу і сцэнар з нагоды "10 тысяч хлопчыкаў-ахвяраў сексуальнага гвалту" на платформе Global Giving.

Гэта – найбуйнейшы ў свеце выпадак сексуальнага гвалту над дзецьмі, раскрыты ў Беларусі ў 2013 годзе, ахвярамі якога на працягу 24 гадоў сталі больш за 10 000 хлопчыкаў. Яны атрымалі псіхалагічную траўму на ўсё жыццё, і праз гэта не змогуць стварыць добрую сям'ю, будуць мець праблемы з працай, здароўем, самапавагай, і, што яшчэ горш, ёсць высокая верагоднасць таго, што гэтыя хлопчыкі таксама могуць здзяйсняць палавыя правіннасці і злачынствы.

Справа ў Беларусі даследавалася напрацягу двух гадоў, але дагэтуль частка падазраваных на волі.

Кампанія па зборы сродкаў арганізавана міжнародным грамадскім адб’яднаннем “Разуменне” і ставіць сваёй мэтай сабраць 20 000 даляраў ЗША. Гэтая сума неабходная на пакрыццё мінімальных выдаткаў для напісання кнігі і сцэнарыя фільма, якія распавядуць свету пра шакавальны выпадак гвалту над дзецьмі і яго наступствы на аснове дакументальных сведчанняў ахвяр. Хэдлайнерам аўтарскага калектыву ласкава пагадзілася стаць Пайпер Монік Делламс (Piper Monique Dellums) - пісьменнік і грамадскі дзеяч з ЗША. Гэта чалавек, які здолеў выжыць у выніку жорсткага абыходжання з ёй і выкрадання яе ўласных дзяцей, і стаць лідарам, які кліча спыніць гвалт у дачыненні да дзяцей і жанчын. Прапанова аб удзеле ў здымках фільма зроблена акцёру Ліаму Нісану (Liam Neeson). Даходы ад кнігі і фільма будуць накіраваныя на стварэнне ў Беларусі Нацыянальнага цэнтра дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад гвалту.

Ініцыятары кампаніі лічаць, што публікацыя кнігі дапаможа праўдзе выйсці на паверхню, пакараць вінаватых і прадухіліць такія выпадкі ў будучыні.

Старшыня праўлення МГА “Разуменне”, член Камісіі па справах непаўнагадовых пры Саўміне Андрэй Маханько расказаў службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” аб планах кампаніі.

– “Разуменне" стварыла аб’яднаную мадэль дапамогі дзецям, каб дапамагчы ахвярам гвалту і жорсткага абыходжання аднавіцца пасля псіхалагічнай і фізічнай траўмы. Мы вывучылі ўсе існыя сусветныя мадэлі і на іх аснове прыдумалі сваю. Яна аб'ядноўвае ўсе элементы сістэмы абароны дзіцяці ў адным лагічным ланцугу – ад прафілактыкі да рэабілітацыі і лячэння. Распрацаваны ў тым ліку і нацыянальная лінія дапамогі дзецям (8-801-100-1611), сетка з 17 дзіцячых цэнтраў, аб’яднаны крымінальная юстыцыя і лячэнне.

Наступны крок – стварэнне Цэнтра абароны дзяцей, дзе ўсе неабходныя паслугі для дзяцей будуць размешчаны ў адным будынку. Перш за ўсё, гэта палепшыць працу ўсіх службаў, аб’ядноўваючы працэс абароны дзяцей у адзну лагічную і ўзаемазвязаную лінію. А па-другое, гэта будзе нашмат больш эканамічна эфектыўным у сувязі са скарачэннем ускосных выдаткаў і з захаваннем выдатнай якасці падтрымкі.

– Чаму кампанія стартавала толькі ў англамоўным варыянце?

– Мы плануем зрабіць таксама рускамоўную і беларускамоўную версіі. Шчыра кажучы, я не быў упэўнены, што людзі гатовыя ахвяраваць грошы на гэта. Наша мэтавая група – дзеці-ахвяры гвалту – не будзе “ў трэндзе” яшчэ гадоў 5. Цяпер людзі сталі ратаваць хворых дзяцей. І ў гэтым плане я лічу нацыянальным подзвігам стварэнне фонду “Шанец” – сапраўднага лакаматыву ў фармаванні культуры філантропіі. А адносна дзяцей, якія перажылі гвалт, у людзей ёсць устаноўка, што нічога страшнага з імі не здарылася. Нават не кажучы пра эмацыйны гвалт, існуе высокая ступень прымальнасці фізічнага і сексуальнага гвалту. Маўляў, так здарылася, і мы нічога з гэтым зрабіць не можам. Можам! Трэба лячыць пацярпелых дзяцей, асабліва хлопчыкаў, бо верагоднасць таго, што яны таксама могуць у будучыні здзяйсняць палавыя правіннасці і злачынствы, складае ад 40 да 65%. І праца менавіта з хлопчыкамі – гэта праблема, бо апісаны вышэй жахлівы выпадак замоўчваецца. Таму пра гэта і пішацца кніга.

– Гаворка ідзе таксама пра будаўніцтва Нацыянальнага цэнтра дапамогі дзецям. Навошта такі складаны шлях – напісаць кнігу, зняць фільм, і толькі пасля даходы ад іх пусціць на будаўніцтва? Ці не прасцей адразу збіраць сродкі на цэнтр?

– Ідэя будаўніцтва цэнтра ўзнікла яшчэ ў 2012 годзе. У нас ёсць некаторыя дамоўленасці з мясцовымі ўладамі, што можа быць пабудаваны такі цэнтр, ёсць зямля, эскізны праект. Але гэта той максімум, у які мы можам укласці свае грошы.

Мы абралі гэты доўгі шлях таму, што, паўтаруся, грамадства не гатовае да такіх ахвяраванняў. Колькі ўжо будуецца дзіцячы хоспіс? А гэта ж тэма №1, туды ідуць сродкі з рэспубліканскіх суботнікаў, ад Міністэрства аховы здароўя, добраахвотных ахвяраванняў, ад бізнесоўцаў...

Я не баюся, што мы будзем збіраць сродкі 10 гадоў. Але збіраць грошы і не аказваць дапамогу – марная справа. Мы маем вялікі замежны досвед, і ён кажа, што ўсе буйныя цэнтры пабудаванні альбо за кошт інвестараў, альбо на ахвяраванні “ўсяго жыцця”.

Пра доўгатэрміновыя планы барацьбы з гвалтам у дачыненні да дзяцей у Беларусі і рэгіёне Усходняй Еўропы распавядае сайт www.10k-4-10k.org. Падтрымаць кампанію можна на тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео