BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Студэнты ствараюць незалежнае аб'яднанне і гатовы зноў выйсці на марш

08.12.2015
Студэнты ствараюць незалежнае аб'яднанне і гатовы зноў выйсці на марш
belsat.eu
Актывісты руху «Студэнты супраць» збіраюцца выйсці з падполля і афіцыйна стварыць незалежнае студэнцкае аб’яднанне.

Пра гэта паведамляюць у суполцы #студентыпротив у сацыяльнай сетцы "Ўкантакце".

У руху падкрэсліваюць, што яны працягваюць выступаць супраць платных пераздач іспытаў і залікаў, аднак галоўнай праблемай з'яўляецца адсутнасць рэальнага студэнцкага самакіравання.

Актывісты руху адзначаюць, што адчуваюць давер студэнцтва і жадаюць выйсці на «новы якасны ўзровень» барацьбы:

«Мы плануем у бліжэйшы час атрымаць статус грамадскага аб’яднання ў БДУ і афіцыйна прадстаўляць інтарэсы студэнтаў, змагацца за нашы з вамі правы. Разам мы створым арганізацыю, якая будзе сапраўдным студэнцкім самакіраваннем», — гаворыцца ў заяве суполкі.

Як патлумачыў Свабодзе актывіст руху Кастусь, у дадзены момант пішацца статут арганізацыі, прапрацоўваецца будучая структура і збіраюцца людзі, якія б увайшлі ў новае аб’яднанне:

«Цяпер мы знаходзімся на стадыі падрыхтоўкі дакументаў для перадачы іх на рэгістрацыю. Нашы бліжэйшыя дзеянні: завяршыць статут і структуру арганізацыі, набраць неабходную колькасць жадаючых уступіць у арганізацыю (каля 50 чалавек) і перадаць усе неабходныя дакументы ў адміністрацыю БДУ для наступнай рэгістрацыі».

Кастусь прызнае, што ў актывістаў ёсць сумнеў наконт таго, ці трэба выходзіць з падполля, бо існуе небяспека, што адносна сяброў арганізацыі будуць санкцыі з боку адміністрацыі ВНУ.

«У сувязі з гэтым мы плануем выканаць пэўныя рамкі ананімнасці да пачатку сесіі (каб у адміністрацыі не было спакусы не дапусціць да сесіі нашых актывістаў). Меркаванні розныя, але ў цэлым мы зрабілі стаўку на выхад з падполля», — тлумачыць ён.

Актывісты руху працягваюць заяўляць аб ціску на студэнтаў з боку адміністрацыі БДУ.

«Звычайна гэта індывідуальныя размовы адміністрацыі з актывістамі, пагрозы „праблемамі“ ў вучобе, званкі бацькам і іншыя формы маральнага і псіхалагічнага ціску. Вядома, ніхто не кажа, што ціснуць з-за актыўнасці, заўсёды знаходзяць іншыя прычыны. Гэта і называецца ўскосны ціск», — Кастусь кажа, што цяпер у працу руху «Студэнты супраць» уцягнутыя ад 20 да 50 чалавек.

«Вядома, калі сітуацыя не зменіцца, то мы зноў выйдзем на вуліцу. Але гэта ўжо будзе пасля сесіі», — заявіў Кастусь.

На думку Кастуся, у маршы «Каханне і салідарнасць», які прайшоў 2 снежня, былі і станоўчыя, і адмоўныя бакі:

«Мы не можам сказаць, што марш быў цалкам паспяховы або адмоўны для нашага руху. Але ён дапамог растлумачыць нам многія моманты (як, напрыклад, гатоўнасць студэнтаў да актыўных дзеянняў, жаданне адміністрацыі весці дыялог, і стаўленне да нас з боку грамадскасці)», — падкрэсліў Кастусь.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео