BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навукоўцы: мозг дзяцей памятае забытую родную мову

04.12.2015
Навукоўцы: мозг дзяцей памятае забытую родную мову
nn.by
Мова "прашываецца" ў мозг як родная ў першыя паўтара-два гады жыцця.

Як паказала даследаванне псіхолагаў і нейрафізіёлагаў канадскага Універсітэту Макгіла,апублікаванае ў часопісе Nature, людзі ўспрымаюць як родную тую мову, што чулі ў першыя гады жыцця, нават калі ў свядомым узросце сталі размаўляць на іншай мове, піша "Радыё Свабода".

Пад назіраннем праз магнітна-рэзанансную тамаграфію паддоследныя праходзілі тэсты на хуткасць і эфектыўнасць апрацоўкі інфармацыі, што перадавалася па-французску. Сярод паддоследных былі 10 дзяцей, якія нарадзіліся ў Францыі і размаўлялі толькі па-французску, 21 дзіцё, народжанае ў Кітаі і ўсыноўленае французскімі сем’ямі ва ўзросце да 2 год, 12 дзяцей-кітайцаў, якія вывучалі французскую як замежную і вольна размаўлялі на ёй. Набор зонаў у мозгу, што актываваліся падчас апрацоўкі інфармацыі, пачутай на французскай мове, адрозніваўся ў розных груп. Дзеці, што вывучалі французскую як замежную, мелі актыўнасць у больш шырокім наборы зон у параўнанні з тымі, у каго французская мова матчына: уключаліся рэгіёны, адказныя за рабочую памяць, увагу і пазнанне.

Тыя ж, хто чуў у раннім узросце кітайскую, але ведаў толькі французскую, апрацоўвалі інфармацыю па-французску так жа, як тыя, хто вывучаў французскую як замежную. І на кітайскую рэагавалі так жа, як тыя, каму кітайская была роднай, хоць самі кітайскай не ведалі.

Даследаванне паказала: яшчэ да таго, як чалавек асэнсоўвае панятак "родная мова", да ўзросту 1,5-2 год ён натуральным шляхам вучыць мову, якую чуе, а пазней вывучаныя мовы ўспрымае як няродныя, нават калі не валодае роднай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео