BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эколагі і мясцовыя жыхары судзяцца з уладамі з-за ўнікальнага возера Балдук

25.11.2015
Эколагі і мясцовыя жыхары судзяцца з уладамі з-за ўнікальнага возера Балдук
panoramio.com
25 лістапада ў Глыбоцкім раённым судзе адбылося ўжо трэцяе пасяджэнне паводле іску ГА "Экадом" супраць Пастаўскага выканкама, які даў дазвол на будаўніцтва на беразе возера Балдук царквы.

Справу разглядаў суддзя Андрэй Тарасевіч. Суд заслухаў сведкаў з абодвух бакоў, сярод якіх былі старшыня Лынтупскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Макаранка, прадстаўнік райвыканкама Алесь Ціхановіч, а таксама Ігар Пастухоў, Мікалай Івашын і іншыя жыхары бліжэйшых вёсак.

Заяўнікі - Яраслаў Бекешаў (экалагічнае таварыства "Зялёная сетка"), Рыгор Фёдараў (ГА "Экадом"), жыхары вёскі - перакананыя, што для будаўніцтва культавага аб'екта на дзяржаўнай зямлі па законе неабходна правядзенне грамадскага абмеркавання. Чыноўнікі лічаць, што гэта неабавязкова, піша "Новы час".

"Адказнікі спрабуюць давесці, што для будаўніцтва такога роду аб'екта грамадскае абмеркаванне не патрэбнае ўвогуле. З чаго яны робяць такую выснову, незразумела. Закон патрабуе правядзенне грамадскага абмеркавання пабудовы аб'екта на дзяржаўнай зямлі. Зараз у суда два выйсця: альбо прызначаць грамадскае абмеркаванне, альбо прымаць беспадстаўнае рашэнне аб тым, што абмеркаванне не патрэбнае", - паведаміў  Рыгор Фёдараў, старшыня Рады ГА "Экадом".

Мясцовыя ўлады падтрымалі ініцыятыву сталічнага бізнесмена Мікалая Рамановіча пабудаваць каля вёсцы Станчыкі, якая месціцца на паўднёвым беразе возера Балдук, комплекс культавых збудаванняў. Тэрыторыя будучай забудовы загадзя была далучана да тэрыторыі Пастаўскага праваслаўнага прыходу і выведзеная па-за межы гідралагічнага заказніка.

Рашэнне суда па справе будзе абвешчана 27 лістапада а 10 гадзіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео